Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
14 сентября 2010
Новыя паверхі горада
Забудова мікрараёна працягваецца. Прыцягваюць увагу два вялікія будаўнічыя краны рыштаванняў чарговага 60-кватэрнага дома.
-- Заканчваем цагельную кладку чацвёртага паверха, прыступілі да ўзвядзення пятага, -- паведаміў брыгадзір брыгады муляраў ПМК-75 Анатоль Буйлоў. – Вызначаюцца стараннем муляры Міхаіл Стайноў, Ігар Пазняк, Сяргей Пшонка, Андрэй Залатухін, Васіль Фралоў і іншыя. Усяго тут занята сорак чалавек з маёй брыгады, а астатнія пятнаццаць будуюць жылыя домікі ў Старым Лядне і абуладкоўваюць падвальныя памяшканні двух 40-кватэрных жылых дамоў, што ўзводзяцца ў Бароўцы.
На нашым аб’екце задзейнічаны і тры брыгады цесляроў, якія ўзначальваюць Сяргей Машара, Віктар Міснік і Пётр Лобкіс, а таксама брыгада маляроў-тынкоўшчыкаў на чале з Леанардай Старавойтавай. Заліваюцца бетонам сцяжкі на падлозе, тынкуюцца сцены, адкосы, хутка пачнецца ўстаноўка вокан і дзвярэй, металічнай агароджы балконаў, выкананне іншых неадкладных будаўнічых работ.
-- Як доўга яшчэ прыйдзецца тут працаваць мулярам?-- На гэтым доме будзем рупіцца на працягу верасня, а ў кастрычніку -- на іншых аб’ектах, і перш за ўсё на ўзвядзенні жылля ў Бароўцы.