Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
14 января 2013
Новыя перамогі
14 января, Лепель /Соб.инф./. Юныя выхаванцы секцыі таэквандо Беларускага грамадскага аб’яднання “Таэквандо”, якія паспяхова пераймаюць навыкі барацьбы ў трэнера Іны Паповай, у чарговы раз праславілі Лепельшчыну на дванаццатым Калядным Кубку, які праходзіў у Мінску. Акрамя лепяльчан, удзел у спаборніцтвах прыняла 270 юных спартсменаў з Мінска, Віцебска і Светлагорска.
Паядынкі юных спарстменаў адбыліся ў легкаатлетычным манежы Вучылішча алімпійскага рэзерву.
Так, у комплексе практыкаванняў “Туль” ва ўзроставай катэгорыі ад шасці да сямі год другое месца заняў Паша Сушко, трэцяе месца ў гэтай жа катэгорыі -- Аліна Кузьміна. Ва ўзроставай катэгорыі ад 12 да 14 год перамагла Аліна Аўфяронак, а трэцяй у гэтай жа ўзроставай катэгорыі стала Насця Тухто.
Выдатна праявілі сябе нашы спартсмены таксама ў комплексе практыкаванняў “Спарынг”. Ва ўзроставай катэгорыі ад пяці да шасці год (21 кілаграм) другое месца прысуджана Арсенію Шаманідзі, у гэтай жа ўзроставай катэгорыі першае месца заняў Ваня Жук (плюс 24 кілаграмы). У катэгорыі ад сямі да васьмі год, у вазе 23 кілаграмы другое месца заняў Паша Сушко. Першае месца ў “Спарынгу” заняла Аліна Кузьміна (вагавая катэгорыя 24 кілаграмы). Другое месца ва ўзроставай катэгорыі ад шасці да сямі год (вага 24 кілаграмы) заняла Віка Урбан, а ў катэгорыі ад сямі да васьмі год (плюс 29 кілаграмаў) пераможцам стаў Ягор Хацкевіч.
Другімі ў комплексе практыкаванняў “Спарынг” сталі Сняжана Целепень (узроставая катэгорыя ад дзевяці да дзесяці год, вага 31 кілаграм), Аліна Аўфяронак (плюс 45 кілаграмаў) і Ксюша Галуза (узроставая катэгорыя ад 12 да 14 год, вага 38 кілаграмаў).
Выдатна выступіў на спаборніцтвах таксама васьмігадовы Саша Максімаў, паказаўшы выдатную тэхніку барацьбы ў комплексах практыкаванняў “Туль” і “Спарынг”.
Юныя спартсмены прывезлі з сабой Ганаровыя граматы, медалі, сертыфікаты ўдзельнікаў і мноства новых яркіх уражанняў.
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.