“Ой, калядачкі, бліны-ладачкі…”

10 января 2013

“Ой, калядачкі, бліны-ладачкі…”

10 января, Лепель /Соб.инф./. Ярка  і запамінальна кожны год на плошчы Свабоды праходзіць святкаванне Каляд. І ў гытым годзе па плошчы разляталіся бадзёрыя гукі народных песень, не сціхаў гармонік, усе жадаючыя з задавальненнем каталіся на калядным вазку, ад душы весяліліся дарослыя і дзеці.

З самай раніцы народнае свята сабрала шмат гасцей. Да сваіх пляцовак шчыра запрашалі ўсіх жадаючых работнікі гарадскіх арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў. Ад душы частавалі гасцей апетытнымі стравамі на сваіх падвор’ях работнікі банкаў, Лепельскага электрамеханічнага, рамотна-механічнага заводаў, хлебазавода, абласной псіхіятрычнай, цэнтральнай раённай бальніц, дзяржаўнага прафесійнага ліцэя і іншых арганізацый.

Для маленькіх гасцей свята былі наладжаны гульнёвыя пляцоўкі, хлопцы і дзяўчаты варажылі на будучыню. Шырокі асартымент мясных і кулінарных вырабаў прапаноўваўся на багатых вітрынах Лепельскага райспажыўтаварыства. Усім узнімалі настрой цудоўныя выступленні мясцовых артыстаў, а разам з імі весела спявалі і танцавалі госці свята. 

Самае ж галоўнае тое, што кожны з гасцей шчыра верыў у дзівосы вялікага свята, якое ажыццяўляе запаветныя мары, жаданні, узбагачае і ачышчае душу чалавека.

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.

На здымку: шчыра запрашаюць гасцей да сваёй каляднай пляцоўкі самадзейныя артысты Лепельскага дзяржпрафліцэя.
Фота аўтара.