Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
23 января 2013
Ой, мароз, мароз!
23 января, Лепель /Соб.инф./. З першага студзеня ў прыёмны пакой па накіраванні хірурга паступіў толькі адзін пацярпелы ад абмаражэння. Лепяльчанін сярэдніх гадоў абмарозіў абедзве кісці, на шчасце, не надта моцна.
23 января, Лепель /Соб.инф./. З першага студзеня ў прыёмны пакой па накіраванні хірурга паступіў толькі адзін пацярпелы ад абмаражэння. Лепяльчанін сярэдніх гадоў абмарозіў абедзве кісці, на шчасце, не надта моцна. Пацыентаў з агульным пераахалоджваннем арганізма не паступала.
Ва ўмовах паніжаных тэмператур на аўтазаправачнай станцыі значна ўзрастае попыт на дызельнае паліва “арктыка”, якое, па заяўленнях вытворцаў, не губляе сваіх якасцяў да 33 градусаў марозу. Так, з пачатку года АЗС на вуліцы Чуйкова рэалізавала больш 27 тон дызелю гэтай маркі.
Пачаўся перыяд прыёму ад грамадзян дэкларацый аб даходах, які прадоўжыцца да першага сакавіка. Падатковая інспекцыя раіць не адкладваць гэту працэдуру на апошнія дні. Летась свае даходы прадэкларавалі 102 грамадзяніна, у даход дзяржавы было даналічана больш 60 мільёнаў рублёў.
Васіль Матырка