Па працы і пашана

10 марта 2014

Па працы і пашана

Рашэннем раённага выканаўчага камітэта за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Лепельшчыны, высокае прафесійнае майстэрства, а таксама ў сувязі са святам жанчын 8 Сакавіка дзесяць лепяльчанак адзначаны Ганаровымі граматамі.

Рашэннем раённага выканаўчага камітэта за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Лепельшчыны, высокае прафесійнае майстэрства, а таксама ў сувязі са святам жанчын 8 Сакавіка дзесяць лепяльчанак адзначаны Ганаровымі граматамі.
Ала Драгунова працуе выхавальнікам у дзяржпрафліцэі, Ларыса Стайнова – настаўніца фізкультуры ў Старалепельскай базавай школе. Медыцына –- сфера, дзе працуе таксама шмат жанчын. У ёй адзначаны ўрач-неўролаг Алена Бакштаева і ўрач псіхіятр-нарколаг Наталля Скавародка.
Вядучы тэхнолаг ААТ “Лепельскі МКК” Марыя Драздова і начальнік планава-эканамічнага аддзела ДКУБП “Лепельская ПМК-75” Аліна Міснік прадстаўляюць вытворчую сферу.
Голас Веры Буйніцкай, напэўна, чуў кожны, хто тэлефанаваў па якой-небудзь патрэбе камунальнікам. Жанчына шмат гадоў працуе аператарам дыспетчарскай службы КУВП ЖКГ “Лепель”.
Раіса Мільчаніна эканаміст філіяла “Каапгандаль” Лепельскага РСТ, а вось Тамара Тарбеева шмат год адпрацавала галоўным бухгалтарам разлікова-касавага цэнтра ААТ “Белаграпрамбанк” і зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку.
Эмацыйнасцю, яркасцю вызначаюцца выступленні мастацкага кіраўніка РДК Наталлі Мацюш. Многія лепяльчане адзначаюць гэтыя рысы.
Жанчыны з’яўляюцца ўзорам, прыкладам як у працоўных калектывах, так і ў грамадскім жыцці. Ім уласцівы такія высокія якасці, як нераўнадушнасць, добразычлівасць, гатоўнасць прыйсці на дапамогу.

Васіль МАТЫРКА