Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
21 февраля 2011
Па заслугах і пашана
Задоўга да пачатку злёту перадавікоў народнай гаспадаркі ў раённы Дом культуры завіталі работнікі акцыянернага таварыства “Лепельскі МКК”. За імі з’явіліся дарожнікі, будаўнікі... Пазней пад’ехалі вяскоўцы -- дарога не блізкая. Машыны пакідалі з вясёлым гоманам, жартамі. Адчуваўся ўзнёслы настрой. -- У фотаапараце памяці не хопіць усіх нас сфатаграфаваць, -- пажартаваў механізатар сельгасфіліяла “Заазер’е” Аляксандр Ляйко. Хтосьці застаўся на вуліцы фатаграфавацца, хтосьці хутчэй падаўся ў гардэроб распранацца ці ў буфет набываць гарадскія прысмакі.
Злёт пачаўся нетрадыцыйна. Прысутным прапанавалі лірычную музычную гісторыю “Яшчэ раз пра каханне”. Настальгічны сюжэт у тэматычным суправаджэнні песняў і танцаў настолькі захапіў гледачоў, што зала сцішылася, затаіла дыханне, баючыся парушыць дзею, што адбывалася на сцэне. А сюжэт быў такі. Здольны культработнік, загадчык клуба калгаса “Светлы шлях” з цэнтрам у вёсцы Юндзілаўка, збіраў таленавітую вясковую моладзь на раённы конкурс мастацкай самадзейнасць. Дзея праходзіла на фоне калгаснага жыцця 60-х -- 70-х гадоў. Вясковыя дзяўчаты-гарэзніцы, птушніца-спявачка, строгі старшыня гаспадаркі, мясцовая спекулянтка, прадаўшчыца-фінціклюшка, суровая загадчыца сельпо, сімпатыя старшыні -- калгасная касірка, малады прызыўнік, безмашынны старшынскі вадзіцель-конюх, марак-адпускнік... Кожны новы персанаж з’яўляўся на сцэне з залы і выконваў адпаведную песню: вадзіцель -- песенку шафёра, марака маладыя вяскоўкі сустракалі песняй “На пабыўку едзе малады марак”. Словам, настальгічныя хіты маладосці большасці гледачоў узрушылі іх сэрцы, прыўзнялі настрой. Я пазіраў на гадзіннік з бояззю, што няўмольны час прывядзе нарэшце да заканчэння музычнай гісторыі пра каханне. А хацелася глядзець яе бясконца.
Калі б папрасіў ацаніць пастаноўку любога з прысутных, пачуўбы станоўчы водгук. Але раптам ён не быў бы шчыры. Таму дазволіў сабе ўпотайкі падслухаць водгук не спецыяльна для друку. Пасля паказу Рыгор Стош казаў суседзям: -- Усе старыя песні з задавальненнем праслухаў!
Гэта найлепшая ацэнка творчасці рэжысёра Алены Дабрыдневай і раённых артыстаў.
* * *Старшыня райвыканкама Пётр Шыкшнян павіншаваў прысутных з працоўнымі перамогамі, коратка ахарактарызаваў сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна. Гадавы аб’ём прамысловай прадукцыі склаў 132 працэнты да папярэдняга года, выраблены 121 працэнт спажывецкіх тавараў. Насельніцтву рэалізавана тавараў на 213 мільярдаў рублёў. Здадзена 17972 квадратныя метры жылой плошчы. На развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы накіравана 117038 мільёнаў рублёў інвестыцый, што складае 103 працэнты да папярэдняга года. Сярод прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый найлепшых паказчыкаў дамогся філіял “Лепельскі” закрытага акцыянернага таварыства “Віцебскаграпрадукт” -- прырасціў аб’ёмы вытворчасці да ўзроўню 2009 года ў 2,8 раза. Добрых вынікаў дасягнулі калектывы “Лепельскай ПМС”, райспажыўтаварыства. Лепшым кіраўніком прызнаны дырэктар камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Бароўка” Уладзімір Аксяновіч. Валавы аб’ём сельгаспрадукцыі склаў 110 працэнтаў да папярэдняга года. Найбольшага росту дамагліся адкрытае акцыянернае таварыства “Чарэйшчына” і філіял “Дражна” закрытага акцыянернага таварыства “Віцебскаграпрадукт”. Па вырошчванні і рэалізацыі дзяржаве збожжа пераможцам прызнаны філіял “Заазер’е”, бульбы -- ААТ “Чарэйшчына”, нарыхтоўцы кармоў -- СВП “Пражэктар”, надоях і рэалізацыі малака -- ААТ “Лядна”, вырошчванні і рэалізацыі мяса -- філіял “Дражна”. Лепшай фермай прызнана МТФ “Старое Лядна”. Адзін за другім на сцэну падымаюцца кіраўнікі прадпрыемстваў-пераможцаў, лепшыя работнікі. Пётр Шыкшнян уручае ім Ганаровыя граматы і грашовыя прэміі, жадае працоўных поспехаў у далейшым. Шчыра ўсміхаюцца цеставод хлебазавода Ніна Высакіх, вадзіцель ДБУ №34 Георгій Мальчэўскі, мантажнік ПМС Юрый Тухта, трактарыст СВФ “Заазер’е” Аляксандр Буйніцкі, цялятніца ААТ “Лядна” Ніна Таран, свінарка філіяла “Дражна” Галіна Раманенка... Не засталіся па-за ўвагай і шэфы. Ганаровую грамату і прэмію ў памеры 10 базавых велічынь атрымлівае ААТ “Лепельскі льнозавод”, пяць БВ -- навучэнцы аграрна-тэхнічнага каледжа Дзяніс Баравік і прафліцэя -- Аляксей Ляшук. Пасля завяршэння мерапрыемства спытаў дырэктара філіяла “Лепельскі” Ігара Тарана, як на прадпрыемстве здолелі за год прымножыць вытворчасць камбікорму ў 2,8 раза. -- Летась правялі мадэрнізацыю вытворчых працэсаў, -- коратка адказаў кіраўнік. -- Новыя механізмы зрабілі сваю справу.
Уладзімір ШУШКЕВІЧФота аўтара