Падарункі нямецкіх сяброў

2 октября 2013

Падарункі нямецкіх сяброў

Прыемна назіраць, як літаральна на вачах прыгажэе, набывае новае аблічча вёска Стары Лепель.

Прыемна назіраць, як літаральна на вачах прыгажэе, набывае новае аблічча вёска Стары Лепель. На працягу дванаццаці год тут актыўна будуюцца новыя дамы з экалагічна чыстага матэрыялу -- догіх драўляных стружак і трыснягу -- дамы для перасяленцаў з чарнобыльскай зоны. Сем год таму ў вёсцы быў адкрыты новы будынак культурна-адукацыйнага цэнтра. І пажылыя, і моладзь з задавальненнем займаюцца ў разнастайных гуртках, на курсах, разам адзначаюць святы і праводзяць вечары адпачынку. Тут жа арганізауюцца цікавыя сустрэчы, пазнавальныя мерапрыемствы.

Паступова вёска расце, а разам з тым узнікае неабходнасць будаўніцтва новых аб’ектаў сацыяльна-бытавога прызначэння. Паміж дабрачыннай арганізацыяй “Дамы замест Чарнобыля”, міжнародным дабрачынным грамадскім аб’яднаннем “ЭкаДом” і ўстановай аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца” быў падпісаны кантракт аб будаўніцтве ФАПа. На будаўніцтва арганізацыямі было выдзелена 300 тысяч еўра. Узвядзеннем фельчарска-акушэрскага пункта займаліся валанцёры з Германіі, студэнты з Віцебска, Мінска, Гродна і г.д. Акрамя ФАПа, па новай тэхналогіі быў пабудаваны таксама і дом для медыцынскіх работнікаў. Адкрыццё новых аб’ектаў адбудзецца ў пачатку кастрычніка бягучага года.

У рамках ажыццяўлення праекта былі аб’яднаны намаганні міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання “ЭкаДОм” сумесна з нашымі нямецкімі партнёрамі –- арганізацыямі “Heim-statt Tschernobyl e.V.”, “Rotary Deutschiand Gemeindienst.e.V.” і райвыканкамам. Супрацоўніцтва ажыццяўлялася пры падтрымцы праграмы малых грантаў Праграмы развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый/Глабальны Экалагічны Фонд).

Міжнародным дабрачынным грамадскім аб’яднаннем “ЭкаДом” сумесна з нямецкім партнёрам -- арганізацыяй “Heim-statt Tschernobyl e.V.” запланавана пабудаваць трыццаць індывідуальных жылых дамоў экадамоў. Вёска Стары Лепель, як і сем іншых вёсак, якія знаходзяцца ў гэтай частцы Лепельскага раёна, тэрытарыяльна адносіцца да зоны абслугоўвання Вораньскага ФАПа, будынак якога знаходзіцца ў дрэнным стане. Яго капітальны рамонт або мадэрнізацыя немэтазгодныя, паколькі для іх патрэбны большыя ўкладанні грашовых сродкаў, чым для будаўніцтва. Да таго ж месцазнаходжанне ФАПа не адпавядае шчыльнасці насельніцтва. У выніку большасць пацыентаў звяртаецца ў амбулаторныя ўстановы г.Лепеля, куды прасцей дабрацца, чым у вёску Ворань. У выніку ў раённай паліклініцы атрымліваецца вялікі наплыў кліентаў.

У новым і энергаэфектыўным будынку фельчарска-акушэрскага пункта запланавана абслугоўванне мясцовай базавай школы, а таксама густанаселеных вёсак Стары Лепель і Юркоўшчына Стайскага сельсавета, якія знаходзяцца побач. Пераезд ФАПа з вёскі Ворань і размяшчэнне яго ў Старым Лепелі павялічыць дасціпнасць медыцынскага абслугоўвання на вёсцы, асабліва для дзяцей -- вучняў мясцовай школы, палепшыць яго якасць, зніме нагрузку з медыцынскіх устаноў горада. Тым самым палепшыцца і якасць жыцця ў вёсках сельсавета.

Ідэя праекта заключаецца ў тым, каб на прыкладзе новага будынка быў створаны мадэльны праект, які мог бы паўторна прымяняцца ў іншых сельскіх рэгіёнах Беларусі.

Пры ацяпленні і гарачым водазабеспячэнні ФАПа павінны выкарыстоўвацца ў першую чаргу аднаўляемыя і мясцовыя віды рэсурсаў.

Сцены і дах дома ўцеплены з выкарыстаннем традыцыйных аднаўляемых матэрыялаў мясцовага рэгіёна, устаноўлены энергаэфектыўныя вокны, якія выпускаюцца ў рэспубліцы. Для ацяплення і гарачага водазабеспячэння будынка выкарыстоўваюцца СО2 нейтральныя тэхналогіі: кацёл на біямасе, сістэмы сонечных калектараў і тэрмарэгуляцыі будынка.

У час будаўніцтва ФАПа і дома для медыцынскіх работнікаў быў арганізаваны міжнародны валанцёрскі лагер з удзелам трыццаці чалавек з Германіі і Беларусі. Яны выканалі частку работ па ўзвядзенні будынка, уцяплілі сцены дома і тым самым атрымалі веды і практычныя навыкі па экатэхналогіях будаўніцтва.

Вопыт, які быў дасягнуты ў ходзе рэалізацыі дадзенага праекта, будуць распаўсюджваць таксама паўсюдна ў рэспубліцы і за межамі ўдзельнікі штогадовых гуманітарных праграм і праектаў грамадскага аб’яднання і нямецкага партнёра.

У перыяд з 24 ліпеня па чацвёртае жніўня з Германіі ў Беларусь у якасці валанцёра ад арганізацыі “Heim-statt Tschernobyl e.V.” да нас праыязджаў Андрэас Ноак, які зрабіў устаноўку сонечнага калектара і займаецца яго наладкай.

Праграмай развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый/Глабальны Эклагічны Фонд было прафінансавана ўсё энергаэфектыўнае абсталяванне, якое было дастаўлена і ўстаноўлена ў вёсцы Стары Лепель.

Новы фельчарска-акушэрскі пункт стане выдатным падарункам для жыхароў Старога Лепеля бліжэйшых вёсак, а медыцынскія работнікі ў новым доме адчуюць сябе ўтульна і камфортна.

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.