Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
8 января 2013
Падарункі пачэснага госця
8 января, Лепель /Соб.инф./. Павіншаваць з Новым годам, падарыць дзецям радасць у Лепель завітаў высокі госць з Мінска — памочнік старшыні эканамічнага суда СНД Аляксей Корачкін. Госці адразу накіраваліся ў дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, што на вуліцы Чуйкова.
8 января, Лепель /Соб.инф./. Павіншаваць з Новым годам, падарыць дзецям радасць у Лепель завітаў высокі госць з Мінска — памочнік старшыні эканамічнага суда СНД Аляксей Корачкін. Госці адразу накіраваліся ў дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, што на вуліцы Чуйкова. Наталля і Уладзімір Міхайлавы выхоўваюць васьмёра прыёмных дзяцей, а ў прыёмнай маці Людмілы Шнітко расце шасцёра дзетак. Гаспадаркі папоўніліся пыласосам і камп’ютарам, хлопчыкам і дзяўчынкам былі ўручаны салодкія падарункі, самі ж дзеткі прачыталі для гасцей каля ёлкі вершы. А пасля гасцей запрасілі выпіць па кубачку чаю з прысмакамі.
Аляксей Корачкін, адзначыў, што прадстаўляе не толькі эканамічны суд СНД, а і грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз юрыстаў”. У рамках саюза такія акцыі праводзяца рэгулярна, а вось у рамках эканамічнага суда — упершыню. Трэба добрую традыцыю перанесці ў новую структуру, каб і надалей дарыць радасць тым, каму яна асабліва патрэбна.
У святочныя дні да дзяцей прыходзіла шмат гасцей, і кожнага сустракалі як самага дарагога, дарылі ў адказ усмешкі, радасць, зараджалі здаровым аптымізмам.
С. БАЗЫЛЬ. На здымку: Аляксей Корачкін наведаў прыёмную сям’ю Наталлі і Уладзіміра Міхайлавых. Фота аўтара.