Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
20 октября 2011
Падарункі шчодрай восені
Шмат садавіны і гародніны прапаноўвалася пакупнікам на гандлёвых вітрынах гімназіі імя І.Ерашова. Свежая гародніна, кулінарныя вырабы пакупнікі набывалі па прымальных цэнах. Бойка ішоў гандаль ля багатых вітрын Чэрскай базавай школы-сада, дзе прадаваліся яблыкі печаныя, кабачкі, зерне, бульба, буракі, цыбуля, часнок, фасоля, буракі…
Ад душы запрашалі да сябе гасцей вучні і настаўнікі сярэдняй школы № 3. Ля багатых ганлёвых вітрын размясціліся арыгінальныя самаробкі з восеньскіх пладоў. Морква ператварылася ў сімпатычнага чалавечка, кабачок -- у вожыка, патысон -- у маленькую прыгажуню з капялюшыкам, капусны лісток стаў парусам, яблык -- божай кароўкай, ажылі таксама бульба, цыбуля, гарбуз, агурок і іншыя плады.
Побач быў наладжаны гандаль. Пакупнікі ахвотна набывалі бульбу, моркву, фасолю, патысоны і кабачкі.
Пакатацца на “Ураджайнай каруселі” запрасілі гасцей вучні Старалядненскай сярэдняй школы. Акрамя свежай гародніны, госці з задавальненнем частаваліся кампотам з вішань, свежаспечанымі булачкамі, варанай кукурузай. А колькі смачных страў прапаноўвалася на багатай гандлёвай вітрыне Поўсвіжскай сярэдняй школы! Акрамя садавіны і гародніны, тут прадаваліся клубніка, піражкі з павідлам, бульбай, ледзянцы на палачцы, пячэнне з варэннем, пончыкі і іншыя кулінарныя вырабы.
Ад душы сустракалі гасцей таксама вучні сярэдняй школы № 1, Каменскай, Старалепельскай, Стайскай, Заслонаўскай, Слабадской і Горскай сярэдніх школ.
Нікога з гасцей не пакідала раўнадушным выстава самых вялікіх пладоў, арганізаваная непадалёк. Госці прыйшлі ў захапленне, убачыўшы гарбузы-веліканы Каменскай і Слабадской сярэдніх школ. Гарбуз Старалядненскай СШ узважыў 28, а сярэдняй школы № 1 -- 38 кілаграмаў. Кабачок, прадастаўлены Чэрскім дзіцячым садам, узважыў 5, 6 кілаграма. Тут жа былі размешчаны вялікія бурак, бульба і іншыя плады.
А як шыкоўна выглядалі арыгінальныя кампазіцыі з кветак, садавіны і гародніны, вырабленыя юнымі майстрамі школ! Так, вучні Поўсвіжскай сярэдняй школы зрабілі прыгожую карэту для Папялушкі, вучні Каменскай СШ з гародніны вырабілі прыгожую “Паненку-сялянку”. Арыгінальныя кампазіцыі зрабілі таксама вучні гімназіі імя І.Ерашова, сярэдніх школ № 1, № 3, 4, Старалепельскай базавай школы і г.д. Побач з прыгожымі кампазіцыямі выхаванцамі гуртка “Прырода і фантазія” пад кіраўніцтвам Марыны Русланаўны Арцеевай была падрыхтавана непаўторная выстава арыгінальных упрыгажэнняў, сувеніраў з бісеру, прыроднага матэрыялу. Сярод вучняў школ нямала не толькі выдатных гаспадароў, а і цудоўных артыстаў. Пацвярджэннем гэтага стаў конкурс мастацкай самадзейнасці. Юныя артысты сярэдніх школ № 1 і № 3 захапілі гледачоў яркай інсцэніроўкай, рускі народны танец “На лавачцы” цудоўна выканалі вучні Стайскай сярэдняй школы, артысты Поўсвіжскай СШ паказалі абрад “Багач”, прысвечаны школьнаму кірмашу. Атрымалася яркае і непаўторнае суквецце запамінальных выступленняў, цудоўных спеваў і танцаў.
Удзельнікі кірмашу ацэньваліся ў некалькіх намінацыях. У конкурсе “Ураджай у нас добры” на лепшае афармленне кірмашовай палаткі першае месца раздзялілі Поўсвіжская сярэдняя школа-сад і СШ № 1. Другое месца заняла сярэдняя школа № 3, а трэцяе –- Старалепельская базавая школа. У конкурсе “Дары восені” на лепшую кампазіцыю з садавіны і гародніны першае месца прысуджана Поўсвіжскай сярэдняй школе-саду, другое -- Старалядненскай СШ, а трэцяе -- Старалепельскай базавай школе. Былі вызначаны таксама і пераможцы бонусу-конкурсу “Гародніна-велікан”. Лідэрам у ім стала Слабадская сярэдняя школа, якая прадставіла на выставе гарбуз агульнай вагой 49 кілаграмаў, шасцікілаграмовыя кабачок, капусту, а агульная вага гародніны, падрыхтаванай да выставы школай, дасягнула 66 кілаграмаў. Другое месца ў гэтым конкурсе занялі вучні сярэдняй школы № 4, якія прадставілі на выставу гародніну агульнай вагой 64, 5 кілаграмы, у тым ліку гарбуз 53 кг. Трэцяе месца ў конкурсе прысуджана вучням сярэдняй школы № 1, якія вынеслі на суд гледачоў плады агульнай вагой 62 кілаграмы.
Удзельнікі ж конкурсу мастацкай самадзейнасці ацэньваліся ў трох намінацыях: “Песня”, “Танец” і “Інсцэніроўка”. У намінацыі “Песня” раздзялілі першае месца вучні гімназіі імя І.Ерашова і сярэдняй школы № 3, Бароўскай і Заслонаўскай СШ, другое месца занялі вучні Слабадской і Горскай сярэдніх школ, а трэцяе -- вучні СШ № 4.
У намінацыі “Танец” першае месца занялі вучні Стайскай сярэдняй школы. Пераможцамі ў намінацыі “Інсцэніроўка” сталі вучні Поўсвіжскай сярэдняй школы, другое месца занялі вучні СШ № 1 і трэцяе месца раздзялілі паміж сабой вучні Старалядненскай і Каменскай сярэдніх школ.
Шматлікія пакупнікі яшчэ доўга не пакідалі кірмаш, госці ажыўлена дзяліліся сваімі прыемнымі ўражаннямі, ад душы віншавалі юных гаспадароў і іх настаўнікаў. Свята ўдалося на славу. Яно было падобнае на восень -- шчодрую, прыгожую і непаўторную.
Святлана СІЛЬВАНОВІЧНа здымках: бойка ідзе гандаль; ветліва сустракаюць гасцей гаспадарысярэдняй школы № 4.Фота аўтара