Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
14 марта 2012
Паядынкі на татамі
Люты быў насычаны разнастайнымі спартыўнымі спаборніцтвамі абласнога і рэспубліканскага ўзроўню. Прытым не толькі па зімовых відах спорту. Актыўны ўдзел у іх прынялі і дзюдаісты Лепельскай СДЮШАР “Асілак” абласнога спартыўнага клуба прафсаюзаў.
Найбольш важныя спартыўныя паядынкі прышлося весці ў Баранавічах на першынстве Рэспублікі Беларусь сярод школьнікаў 1996-1998 гадоў нараджэння. Тым больш, што яго пераможцы і прызёры адразу атрымоўвалі магчымасць ўдзельнічаць у бліжэйшых еўрапейскіх і сусветных чэмпіянатах і пазмагацца са сваімі іншаземнымі равеснікамі. Прыемна адзначыць, што ў выніку бескампраміснай спартыўнай барацьбы гэтае ганаровае права заваяваў лепяльчанін Яўген Міхно, які ў вагавай катэгорыі да 55 кілаграмаў заняў трэцяе месца. Ён адабраны ў падрыхтоўчую групу і будзе мэтанакіравана ўдасканальваць сваё спартыўнае майстэрства, каб дастойна прадставіць Беларусь за межамі нашай краіны.
На першынстве Віцебскай вобласці ў Полацку перамогі атрымалі нашы выхаванцы Дзмітрый Грук і Анна Ганчар. Рыгор Дубко заваяваў трэцяе месца. На трэцюю прыступку п’едэстала гонару ўзнялася наша зямлячка Алена Камоцкая.
Што ж датычыць рабят малодшага ўзросту, то ў лютым для іх быў арганізаваны спецыяльны абласны турнір. Месцам яго правядзення быў выбраны старажытны Полацк з яго слаўным гістарычным мінулым і выдатнымі спартыўнымі традыцыямі. Да спаборніцтваў дапускаліся хлопчыкі 1999 года нараджэння і маладзей.
З самага пачатку вострай спартыўнай барацьбы, якая разгарнулася на татамі, лідэрства ў нашай камандзе захапілі Арцём Глушанок і Мікіта Саннікаў. Яны здолелі нанесці паражэнні ўсім сваім сапернікам з іншых рэгіёнаў прыдзвінскага краю, сталі пераможцамі спаборніцтваў у сваіх вагавых катэгорыях. Другое месца заваяваў Ілья Ляўко. Трэцяга месца ў выніковай турнірнай табліцы спаборніцтваў удастоены Ягор Лешчанок, Мікіта Старавойтаў, Аляксандр Пашкевіч і Улад Пшонка.
Галіна ПАПОВА,трэнер СДЮШАР “Асілак”