Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
19 октября 2012
Палігоны цвёрдых адходаў
Штогод у нашым раёне ўтвараецца каля 18 тысяч тон адходаў. Размяшчаюцца яны на палігоне цвёрдых камунальных адходаў ЛКУВП ЖКГ “Лепель” і сельскіх мініпалігонах. З мэтай памяншэння іх уздзеяння на навакольнае асяроддзе ЛКУВП ЖКГ “Лепель”, КУВП “Бароўка” наладзіла раздзельны збор адходаў, здачу на пераапрацоўку другасных матэрыяльных рэсурсаў. З гэтай мэтай у арганізацыях створаны мабільныя групы па вылучэнню другасных матэрыяльных рэсурсаў, якія паступілі на палігон і мініпалігоны. Прадпрыемствамі і арганізацыямі, садаводчымі таварыствамі і гаражнымі кааператывамі распрацаваны інструкцыі па рабоце з адходамі, схемы ўтварэння і выдалення вытворча-бытавога смецця, распрацавана і зацверджана раённая схема па рабоце з адходамі. Аднак гаражнымі кааператывамі і садаводчымі таварыствамі не заключаюцца дагаворы з камунальнымі службамі на размяшчэнне кантэйнераў і вываз адходаў.
З 36 сельскіх мініпалігонаў цвёрдых камунальных адходаў, створаных на тэрыторыі раёна ў 2006 годзе, у цяперашні час эксплуатуецца 17, з іх 13 - на балансе ЛКУВП ЖКГ “Лепель” і чатыры - КУВП “Бароўка”. Усе астатнія рэкультываваны, і землі перададзены па прызначэнню былым землекарыстальнікам. ЛКУВП ЖКГ “Лепель” не выканана планавае заданне па рэкультывацыі мініпалігонаў на 2012 год, што абумоўлена немагчымасцю набыцця новага смеццявоза. Асноўныя задачы, якія патрабуюць хуткага вырашэння ў сферы работы з адходамі - завяршэнне будаўніцтва новага палігона цвёрдых камунальных адыходаў у вёсцы Бораўна, паколькі палігон маральна і фізічна састарэў, вычарпаў свой рэсурс. Неабходна навесці парадак на дзеючых мініпалігонах цвёрдых камунальных адходаў (аднаўленне абвалоўкі, замена інфармацыйных указальнікаў, якія знасіліся, аншлагаў, шлагбаўмаў і г.д.), знізіць колькасць адходаў, вывозімых на захаванне на палігон і мініпалігоны цвёрдых камунальных адходаў, правесці шэраг іншых мерапрыемстваў.