Палявыя работы ў разгары

25 апреля 2012

Палявыя работы ў разгары

 Палявыя работы ў разгары – раскачка скончылася. Задача сённяшняга дня і найбліжэйшай будучыні – сяўба яравых культур і догляд азімых. Надвор’е пакуль не спрыяе сельгасработам. Аднак чакаць з неба надвор’я не даводзіцца. Трэба выкарыстоўваць самыя мінімальныя магчымасці, каб хутчэй наблізіць выкананне задання.

 На 16 красавіка ўзарана 170 га глебы. 51 з іх на рахунку “Заазер’я”, 44 – “Ладасна”, 40 – “Баброва”. Пад яравую сяўбу падрыхтавана 815 га глебы. З іх 190 га адолелі ў “Заазер’і”, 150 – у “Лепельскім”, па 130 – у “Чарэйшчыне” і “Пражэктары”.

 Пратручана 703 тоны насення. Лідзіруюць “Заазер’е”, “Лепельскае”, сартастанцыя.

 Пасеяна 5% яравых культур. На 13% выканалі заданне ў “Лядне”, на 9% - у “Пражэктары” і “Лепельскім”, на 8% - у “Заазер’і”.

 Падсеяны 41% шматгадовых траў. На 75% заданне выканалі ў “Баброве”, на 62% - у “Лядне”, на 53% - у “Лепельскім”.

 Падкормлена азотам 46% азімых збожжавых: 71% - у “Лядне”, 68% - у “Чарэйшчыне”, 58% - у “Заазер’і”. Таксама азот унесены на 33 працэнтах пасеваў азімага рапсу, 19 – шматгадовых траў, 22 – лугавых угоддзяў.