Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
16 октября 2013
Памятны знак
Вёска Заслонава ў чарговы раз прыцягнула увагу лепяльчан і иншых гасцей. Нагодай на гэты раз стала адкрыццё памятнага знакаў гонар афіцэраў і салдатаў Савецкай арміі, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак.
Вёска Заслонава ў чарговы раз прыцягнула увагу лепяльчан і иншых гасцей. Нагодай на гэты раз стала адкрыццё памятнага знакаў гонар афіцэраў і салдатаў Савецкай арміі, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак. Нагадаем, што некалькі гадоў таму там намаганнямі мясцовых арганізацый Беларускага саюза афіцэраў і Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане ужо быў устаноўлены памятны знак. Помнік уяўляў сабой чорную гранітную пліту з надпісам.
Нядаўна ідэя помніка атрымала далейшае развіццё і ўвасабленне – на паўнавартасны пастамент з валуноў паднята баявая машына дэсанту – грозная тэхніка, якая і зараз стаіць на ўзбраенні мабільных сіл.
Ад задумы ўстанавіць баявую адзінку на пастамент да канчатковай рэалізацыі праекта прайшло каля двух гадоў. Ідэя заслонаўскіх ветэранаў была падтрымана кіраўніцтвам раёна, знайшла водгук у камандаванні Міністэрства абароны Беларусі. Як сказаў на цырымоніі адкрыцця помніка старшыня заслонаўскай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў Віталь Франчук, вельмі садзейнічаў высакароднай справе ўшанавання памяці абаронцаў Айчыны асабиста Міністр абароны генерал-лейтэнант Юрый Жадобін.
Баявая машына дэсанту, устаноўленая на пастаменце, мае нумар 103. Гэтым увекавечаны баявы нумар славутай 103-яй Віцебскай гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі, якая амаль у поўным складзе ваявала на спякотнай афганскай зямлі. Шмат ураджэнцаў Лепельшчыны служылі дэсантнікамі.
На адкрыцці помніка прысутнічалі амаль усе, хто ў свой час паспрыяў высакароднай справе ўвекавечання памяці. З кароткімі прамовамі, акрамя Віталя Франчука, выступілі камандзір 19-ай гвардзейскай механізаванай брыгады палкоўнік Мікалай Міклашэвіч, старшыня раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане Сяргей Крывель.
Урачыстасці супалі з яшчэ адной важнай датай – у гэтыя дні святкуецца Дзень 19-ай гвардзейскай Чырванасцяжнай механізаванай Мікалаеўска-Будапешцкай ордэна Суворава другой ступені брыгады – 75-годдзе з часу фарміравання. І хаця брыгада ў вайне ў Афганістане ўдзелу не прымала, усё ж яна прайшла славуты баявы шлях. На ўрачыстай частцы свята ў Доме афіцэраў было сказана шмат цёплых слоў. Завяршыліся мерапрыемствы святочным канцэртам артыстаў мастацкай самадзейнасці.
Васіль МАТЫРКА.
На здымку: выступае Віталь Франчук.
Фота аўтара.