Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
8 января 2014
Парад Дзедаў Марозаў і Снягурачак
Паўсюдна гучаць звонкія акорды гармоніка, усім узнімаюць настрой бадзёрыя спевы, не сціхаюць жарты, смех, разам з дарослымі шчыра весяляцца дзеці… Ля гарадскога ваенкамата ідзе падрыхтоўка да святочнага шэсця Дзедаў Марозаў і Снягурачак.
Паўсюдна гучаць звонкія акорды гармоніка, усім узнімаюць настрой бадзёрыя спевы, не сціхаюць жарты, смех, разам з дарослымі шчыра весяляцца дзеці… Ля гарадскога ваенкамата ідзе падрыхтоўка да святочнага шэсця Дзедаў Марозаў і Снягурачак. Гэта яркае святочнае мерапрыемства стала ў нашым раёне традыцыйным. Вельмі прыемна, што колькасць яго ўдзельнікаў з кожным годам не змяншаецца. Сёлета Парад Дзедаў Марозаў і Снягурачак праводзіўся ў трэці раз.
Снягурачкі ў прыгожых сукенках, абаяльныя Дзеды Марозы чакалі пачатку ўрачыстасці. У вобразах шматлікіх казачных персанажаў на свята прыйшлі работнікі Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў. Для таго, каб паглядзець на яркае відовішча, падтрымаць у адказны момант сваіх сяброў і калег, сюды падыходзілі шматлікія гараджане.
У гэты цудоўны дзень усё навокал было незвычайным. Нават работнік Дзяржаўтаінспекцыі, які кіраваў аўтамабілем, у гэты дзень стаў Дзедам Марозам. Першымі ў святочным вазку на плошчу едуць вядучыя свята -- Дзед Мароз Дзмітрый Міхно і Снягурачка Алена Мазго. За імі бадзёрым маршам крочаць удзельнікі духавога аркестра 19-ай асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, а ўслед -- прыгожыя Снягурачкі і Дзеды Марозы, якія прадставілі каля 40 гарадскіх арганізацый і прадпрыемстваў. На тратуарах, уздоўж вуліц Інтэрнацыянальная, Карла Маркса сабралася шмат гараджан. Усе яны шчыра віталі ўдзельнікаў Парада радаснымі воклічамі.
Шмат гасцей сабралася і на плошчы Свабоды. Удзельнікі святочнага шэсця абышлі з усіх бакоў прыгажуню-ёлку, а вядучыя прывіталі гасцей цёплымі вершаванымі радкамі. Удзельнікаў парада і гасцей запрасілі ў вялікі навагодні карагод. На нейкі момант гарадская плошча ператварылася ў навагоднюю казку, дзе ажыццяўляюцца светлыя мары, цуд становіцца явай. На сцэнічнай пляцоўцы ля раённага Дома культуры папулярнымі песнямі віталі гледачоў вядомыя эстрадныя выканаўцы нашага раёна. Работнікі раённага Цэнтра дзяцей і моладзі запрашалі дзяцей да атракцыёнаў. На гандлёвых вітрынах Лепельскага райспажыўтаварыства і ААТ “Лепельскі МКК” шчыра прапаноўваліся кулінарныя і мясныя вырабы.
Бацькі ахвотна набывалі дзецям цацкі. Прыемна было назіраць, як ля Дзедаў Марозаў выстройваюцца доўгія чэргі дзяцей, што жадалі расказаць вершык і атрымаць за гэта салодкі пачастунак. Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.