Патрыятычнае выхаванне

13 июля 2012

Патрыятычнае выхаванне

13 ліпеня, Лепель /Уласн.інф./. Цікавую экскурсію для свайго актыва  арганізавалі РК  КПБ раённая арганізацыя  воінаў-інтэрнацыяналістаў.

13 ліпеня, Лепель /Уласн.інф./. Цікавую экскурсію для свайго актыва  арганізавалі РК  КПБ раённая арганізацыя  воінаў-інтэрнацыяналістаў. Паездка  у горад Мінск 3 ліпеня на Дзень Незалежнасці запомніцца надоўга. Разам са старэйшымі таварышамі за парадам  войскаў  Мінскага гарнізона і спартыўна-маладзёжным шэсцем з захапленнем сачылі  і навучэнцы Гомельскага гарадскога ліцэя, што адпачываюць у  дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры “Жамчужына”.

 Пасля параду ветэраны-“афганцы”  правялі для моладзі экскурсію па востраве  Мужнасці і Жалобы, дзе ў гонар загінуўшых у лакальных канфліктах збудавана каплічка. У гэты святочны дзень сотні “афганцаў” з розных рэгіёнаў Беларусі прыйшлі да мемарыялу аддаць даніну памяці сваім баявым пабрацімам, тым, хто не вярнуўся у родны дом з далёкай спякотнай краіны. Дзеці сталі сведкамі сустрэчы  былых таварышыў па зброі, іх непарушнага з гадамі сяброўства і баявога братэрства.

 Са словамі віншавання з нагоды  Дня  Незалежнасці нашай краіны да падрастаючага пакалення звярнуўся воін-інтэрнацыцяналіст,  першы намеснік начальніка Генеральнага  штаба Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь  генерал-маёр Ігар Лаўрыненка. 

  Як адзначылі  першы сакратар РК КПБ Мікалай Шалак  і старшыня раённай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў Сяргей Крывель сумесныя мерапрыемствы такога кшталту будуць праводзіцца і надалей. Важна ў цяперашнім пакаленні маладых людзей падтрымліваць пачуццё патрыятызму, адказнасць за будучыню сваёй краіны. І хто як не прадстаўнікі старэйшага пакалення   могуць найлепшым чынам данесці да іх гэта праз розныя формы выхаваўчай работы.

Валерый Тухта.
На здымку: удзельнікі экскурсіі на востраве Мужнасці і Жалобы
Фота аўтара