Перамогі юных дзюдаістаў

10 июля 2013

Перамогі юных дзюдаістаў

Выхаванцы секцыі дзюдо “Волат” Лепельскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву ў чарговы раз праславілі Лепельшчыну на ўзроўні вобласці. На спартакіядзе школьнікаў Віцебскай вобласці па дзюдо сярод юнакоў 1999-2000 гадоў нараджэння, якая праходзіла ў Віцебску, юныя спарстмены паказалі высокі ўзровень майстэрства. Ганна Ганчар у вагавай катэгорыі да 44 кілаграмаў заняла першае месца, а Ягору Пузанаву (катэгорыя 60 кілаграмаў) прысуджана трэцяе месца. Пасля ўдалага выступлення Ганна ўвайшла ў склад зборнай каманды Віцебскай вобласці і заваявала права ўдзельнічаць у Рэспубліканскай Спартакіядзе школьнікаў у г.Брэсце.

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.