Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
20 марта 2014
Перамогі на “Кубку Спарты”
Юныя выхаванцы секцыі таэквандо Беларускага грамадскага аб’яднання “Таэквандо” ў чарговы раз праславілі Лепельшчыну на Сёмым міжнародным турніры “Кубак Спарты”, які праходзіў у Мінску.
Юныя выхаванцы секцыі таэквандо Беларускага грамадскага аб’яднання “Таэквандо” ў чарговы раз праславілі Лепельшчыну на Сёмым міжнародным турніры “Кубак Спарты”, які праходзіў у Мінску. У мерапрыемстве прыняла ўдзел больш за 400 юных спартсменаў. Акрамя лепяльчан, у турніры выступалі жыхары сталіцы, госці з Брэста, іншых гарадоў рэспублікі, а таксама Латвіі. У комплексе практыкаванняў “Туль”, ва ўзроставай катэгорыі дванаццаць-трынаццаць год другое месца заняў Аляксей Гардзіёнак, а трэцяе месца прысуджана Мікіце Калітуху (шэсць-сем год). Удала выступілі нашы спартсмены таксама ў комплексе практыкаванняў “Спарынг”. Першае месца заняў Рома Сухарукаў (20 кілаграмаў, шэсць-сем год). Ва ўзроставай катэгорыі восем-дзевяць год першым стаў Саша Каўрыга (35 кілаграмаў). У катэгорыі дванаццаць-трынаццаць год (35 кілаграмаў) першае месца прысуджана Аляксею Гардзіеўскаму. Другое месца ў катэгорыі шэсць-сем год (20 кілаграмаў) заняў Мікіта Калітуха. У гэтай жа ўзроставай катэгорыі другое месца прысуджана Пашу Сафроненку (26 кілаграмаў). Другім стаў таксама Ваня Аўтух (восем-дзевяць год, 29 кілаграмаў). Трэцяе месца ў катэгорыі шэсць-сем год (23 кілаграмы) заняў Максім Валынец. Ва ўзросце восем-дзевяць год трэцяе месца заняў Дзмітрый Халмачоў (катэгорыя звыш 35 кілаграмаў). Нядрэнна выступілі таксама юныя спарстмены, якія займаюцца ў секцыі ўжо не першы год. Першым у турніры ва ўзроставай катэгорыі 12-13 год (катэгорыя 35 кілаграмаў) стаў Жэня Агапонька. Другое месца ў катэгорыі шэсць-сем год (катэгорыя звыш 29 кілаграмаў) заняў Ваня Жук. У гэтай жа ўзроставай катэгорыі (23 кілаграмы) другое месца прысуджана Кірылу Прыгожаву. Другое месца ў катэгорыі восем-дзевяць год (26 кілаграмаў) прысуджана Вікторыі Урбан. Другое месца стала таксама Ксюша Галуза (узрост 12-13 год, 45 кілаграмаў). Выдатны вынік у паядынку сярод дарослых паказала кіраўнік секцыі таэквандо Іна Папова, якая ў вагавой катэгорыі 65 кілаграмаў заняла другое месца. Трэцяе месца прысуджана Сашу Максімаву (катэгорыя восем-дзевяць год, 32 кілаграмы). Выхаванцы секцыі, якія занялі прызавыя месцы, атрымалі Дыпломы і медалі. Наша спартсменка Ксенія Галуза, на рахунку якой нямала перамог у шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах, рыхтуецца прыняць удзел у турніры, які пройдзе ў Славакіі. Няхай жа лепяльчанку напаткае поспех!