Перамогі на першынстве

6 марта 2013

Перамогі на першынстве

6 марта, Лепель /Соб.инф./. У Віцебску адбылося першынство вобласці па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат 1999 года нараджэння і маладзей. На высокім узроўні праявілі сваё спартыўнае майстэрства выхаванцы секцыі дзюдо Лепельскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву “Волат”.

6 марта, Лепель /Соб.инф./. У Віцебску адбылося першынство вобласці па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат 1999 года нараджэння і маладзей.

На высокім узроўні праявілі сваё спартыўнае майстэрства выхаванцы секцыі дзюдо Лепельскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву “Волат”.

Першае месца ў вагавай катэгорыі да 55 кілаграмаў заняў Артур Раоаханах, вучань гімназіі імя І.Ерашова, у вагавай катэгорыі да 44 кілаграмаў лідарам стала Аня Ганчар з гімназіі імя І.Ерашова. Другое месца ў катэгорыі плюс 55 кілаграмаў прысуджана Мікіце Старавойтаву (гімназія), а трэцяе месца ў катэгорыі да 46 кілаграмаў -- Арцёму Глушанку, які вучыцца ў сярэдняй школы № 1.

Пасля выдатнага выступлення на спаборніцтвах зусім крыху не хапіла да перамогі Мікіце Сальнікаву, Уладу Клундуку, Мікіце Бельскаму, Аляксандру Пашкевічу і Уладу Пшонку.

Аднак, мы ўпэўнены, у наступны раз юных спартсменаў поспех абавязкова напаткае!

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.