Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
13 мая 2013
Перамогі на спартакіядзе
Выхаванцы секцыі дзюдо і самба дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага резэрву “Волат” у чарговы раз праславілі Лепельшчыну. З шэрагам перамог юныя спартсмены вярнуліся са Спартакіяды школьнікаў па барацьбе самба, якое прайшло ў Віцебску. Акрамя лепяльчан, у мерапрыемстве прынялі ўдзел каманды з Віцебска, Полацка, Наваполацка, Дуброўна і Аршанскага раёна.
У асабістым першынстве ў вагавой катэгорыі 42 кілаграмы лідарамі сталі вучань сярэдняй школы № 1 Арцём Глушанок, вучань гімназіі імя І. Ерашова Кірыл Кузьмічонак (вагавая катэгорыя 46 кілаграмаў), Гаджы Мурад Дзівін з сярэдняй школы №3 (катэгорыя 50 кілаграмаў), вучань гімназіі імя І. Ерашова Дзімітрый Грук у вагавой катэгорыі 55 кілаграмаў, а таксама Ягор Тухто, вучань сярэдняй школы № 4 (вагавая катэгорыя 78 кілаграмаў).
Трэцяе месца ў вагавой катэгорыі 42 кілаграмы прысуджана Сяргею Кавалеўскаму, вучню сярэдняй школы № 1, Рыгору Дубко з сярэдняй школы №3 (вагавая катэгорыя 60 кілаграмаў), Ягору Пузанаву з гімназіі імя І. Ерашова (катэгорыя 55 кілаграмаў), а таксама вучню гімзнаіі імя І. Ерашова Мікіце Бельскаму ў катэгорыі 35 кілаграмаў.
Пасля добрага выступлення зусім крыху не хапіла да перамогі Артуру Раоаханаху, Мікіце Сальнікаву і Аляксандру Пашкевічу.
Па суме набраных ачкоў каманда раёна заняла трэцяе месца.
Святлана Сільвановіч.