Перамогі на турніры

9 апреля 2013

Перамогі на турніры

 Юныя выхаванцы секцыі таэквандо Беларускага грамадскага аб’яднання “Таэквандо” мэтанакіравана павялічваюць скарбонку сваіх перамог у прэстыжных спаборніцтвах.

 Юныя выхаванцы секцыі таэквандо Беларускага грамадскага аб’яднання “Таэквандо” мэтанакіравана павялічваюць скарбонку сваіх перамог у прэстыжных спаборніцтвах. Не так даўно юныя спарстмены вярнуліся з Шостага турніру па таэквандо ITF “Кубак “Спарты”, які адбыўся ў Мінску. Турнір праходзіў на працягу двух дзён. Акрамя лепяльчан, удзел у спаборніцтвах прынялі юныя спартсмены з Мінска.

 Так, у першы дзень турніру ў комплексе практыкаванняў “Туль” ва ўзроставай катэгорыі ад шасці да сямі год другое месца заняла Вікторыя Урбан, а трэцяе месца ў катэгорыі ад васьмі да дзевяці год прысуджана Сняжане Целепень. Нядрэнна выступілі юныя спартсмены і ў комплексе практыкаванняў “Спарынг”. Ва ўзроставай катэгорыі пяць год (вага 21 кілаграм) другое месца заняў Кірыл Прыгожаў, у катэгорыі шэсць-сем год (плюс 29 кілаграмаў) другім стаў Мікіта Хацкевіч. Сярод дзяўчынак ва ўзроставай катэгорыі шэсць–сем год (вага 23 кілаграмы) другое месца заняла Вікторыя Урбан, ва ўзроставай катэгорыі дзесяць-адзінаццаць год (вага 42 кілаграмы) другое месца прысуджана Мікіце Бумагу.


 Не менш паспяховым стаў для нашых спартсменаў і другі дзень турніру. У комплексе практыкаванняў “Туль” другое месца занялі Ксюша Галуза і Аліна Аўфяронак, трэцяе -- Сяргей Крывіцкі. У комплексе практыкаванняў “Спарынг”, ва ўзроставай катэгорыі восем-дзевяць год стаў лідарам Ягор Хацкевіч, у катэгорыі дзесяць-адзінаццаць год (42 кілаграмы) перамог Сяргей Крывіцкі, у гэтай жа ўзроставай катэгорыі (38 кілаграмаў) стала першай Ксенія Галуза, а ў катэгорыі восем-дзевяць год (32 кілаграмы) -- Сняжана Целепень. Другое месца ў “Спарынгу” ва ўзроставай катэгорыі дзесяць-адзінаццаць год (32 кілаграмы) другое месца прысуджана Жэню Агапоньку, трэцяе месца ў катэгорыі восем-дзевяць год (29 кілаграмаў) заняў Саша Максімаў.
Выдатна праявіў сваю спартыўную падрыхтоўку і толькі аднаго бала не хапіла да прызавога месца Пашу Сушко.

 У камандным заліку ў комплексе практыкаванняў “Туль” нашы спартсмены занялі трэцяе месца.

 Узнагародай для ўдзельнікаў турніру сталі Ганаровыя граматы, медалі і яркія ўражанні. Зараз юныя спартсмены разам са сваім трэнерам Інай Паповай рыхтуюцца да Першынства рэспублікі, у якім, акрамя лепяльчан, прымуць удзел госці з Малдовы, Латвіі і іншых краін. Ад душы жадаем нашым спартсменам новых перамог!

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.
На здымку: лепельскія спартсмены з трэнерам Інай Паповай.
Фота аўтара.