Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
5 февраля 2014
Пераможныя паядынкі
24 і 25 студзеня 2014 года ў Полацку ў спартыўным комплексе “Алімпіец” прайшлі спаборніцтвы першынства Віцебскай вобласці па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат 1998-1999 гадоў нараджэння ў рамках правядзення Алімпійскіх дзён моладзі.
24 і 25 студзеня 2014 года ў Полацку ў спартыўным комплексе “Алімпіец” прайшлі спаборніцтвы першынства Віцебскай вобласці па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат 1998-1999 гадоў нараджэння ў рамках правядзення Алімпійскіх дзён моладзі. Паспяхова выступілі ў іх выхаванцы секцыі дзюдо Лепельскай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву “Волат”. Першае месца сярод сваіх равесніц у вагавай катэгорыі да 44 кілаграмаў заняла Ганна Ганчар. Перамогай закончыў свой паядынак у вагавай катэгорыі да 66 кілаграмаў лепяльчанін Дзмітрый Грук. Яшчэ адзін наш зямляк Уладзіслаў Пшонка стаў пры ўзнагароджанні на прыступку п’едэстала гонару зусім побач з Дзмітрыем – ён заваяваў трэцяе месца. Пачэсныя чацвёртыя радкі ў турнірнай табліцы занялі ў сваіх вагавых катэгорыях Кірыл Кузьмічонак і Артур Раоханах.
Ганна Ганчар і Дзмітрый Грук уключаны ў склад зборнай каманды Віцебскай вобласці па дзюдо, якая будзе ўдзельнічаць 6-8 лютага бягучага года ў Бабруйску у рэспубліканскім першынстве Алімпійскіх дзён моладзі.
М. АЗЁРНЫ