Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
21 февраля 2011
Пераможца спаборніцтва
Убачыўшы Ірыну Шумаеву на злёце перадавікоў, ніколькі не здзівіўся. Наадварот, яе з’яўленне тут успрыняў як належнае -- тэхнік па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы акцыянернага таварыства “Лядна” не першы год выходзіць пераможцам спаборніцтва сярод работнікаў сваёй прафесіі. Сустракаліся з ёй неаднойчы на фермах гаспадаркі, размаўлялі ў яе катэджы ў вёсцы Залучына. Можа б на гэты раз і не стаў бы пісаць аб несумненных заслугах спецыяліста, каб пры наведванні фермы “Старое Лядна” напярэдадні галоўны заатэхнік Людміла Верташонак не ахарактарызавала асемянатара з іншага, невядомага мне датуль боку. Ірына на сваім легкавіку раз’язджае па фермах, калі ў гаспадарцы здараецца тэхнічны збой з транспартам -- усякае бывае. І я вырашыў зноў паразмаўляць з Шумаевай і адкрыў для сябе новыя штрыхі яе жыцця.
Адна лічба з вытворчых паказчыкаў дзейнасці Ірыны Шумаевай азадачвае. Ад 100 кароў яна атрымала 103 галавы прыплоду. Як такое можа быць?
-- Здараецца, што адна карова целіцца ў пачатку і ў канцы года, -- тлумачыць Ірына Шумаева. -- Бывае, што адна жывёліна расцельваецца двума цяляткамі.
Бывае, але чамусьці такога паказчыку дасягнула адна Шумаева.
На першы погляд можа здацца, што Ірына -- патомны жывёлавод, з маленства прыкіпела да нялёгкай сялянскай працы. Дык жа не. Іра Канаковіч нарадзілася ў горадзе Волжскі Валгаградскай вобласці. З вясковым жыццём сутыкалася хіба што на школьных канікулах, якія праводзіла на цалінных землях Кустанайскай вобласці Казахстана, дзе жылі яе бабуля з дзядулем. Але і там дзяўчынцы было не да гаспадарчых вясковых спраў -- яе равеснікаў у вялікім сяле Гайдар было не меней, чым у Волжскім. Гульні, забавы, паходы па наваколлі... Пасля васьмі класаў паступіла ў педвучылішча. У канікулы паездкі на Цаліну не спыняла. А на чацвёртым курсе ўвогуле перавялася на завочную форму навучання і падалася ў Гайдар на ўласнае вяселле з саўгасным электрыкам-слесарам-качагарам Сяргеем Шумаевым. Стала выкладаць матэматыку з чарчэннем у мясцовай школе.
Шумаевы пабудавалі сабе дом. Ірына нарадзіла сына Сяргея, праз чатыры гады -- дачку Насцю. Зараблялі нядрэнна. Жылі заможна. Так і дачакаліся б спакойнай старасці, каб Казахстан не аддзяліўся ад Савецкага Саюза. У хуткасці спынілі падачу ваду. Адключылі электраэнергію. Адмянілі аўтобусныя зносіны райцэнтра са згубленым у бяскрайніх стэпах Гайдарам. Мясцовыя немцы кінуліся ўцякаць у Германію, беларусы -- у Беларусь, рускія -- у Расію. Шумаевы выбралі лядненскую Слабодку, дзе праходзіла дзяцінства і сталенне Валянціны Смажэўскай, Сяргеевай маці.
Дом прадаць не змаглі, бо Сяргей не адпрацаваў пэўны тэрмін у саўгасе. У лепельскі калгас імя Чапаева Шумаевы прыехалі на грошы, выручаныя ад продажу мэблі і хатняй жывёлы ў 1997 годзе. Старшыня Васіль Пшонка выдзеліў дом у Старым Лядне, Сяргея прызначыў электрыкам. Ірына пайшла кароў даіць. У хуткім часе атрымалі новы катэдж у Залучыне.
Руплівасць новай даяркі і веданне звычак жывёлы ў хуткім часе заўважылі спецыялісты-жывёлаводы з раёна. Прапанавалі асвоіць спецыяльнасць асемянатара. Праца адказная. Аднак узялася за новую справу. Спецыяльныя курсы не спатрэбіліся -- дастаткова практыкі набыла за сем гадоў працы даяркай. Галоўны ўрач-гінеколаг племстанцыі Мікалай Хамічонак хутка навучыў Ірыну новай прафесіі. Ужо самастойна жанчына асвоіла абавязкі заатэхніка селекцыянера.
Уладзімір ШУШКЕВІЧ Фота аўтара На здымку: Ірына Шумаева ў пакоі адпачынку фермы “Старое Лядна”