Персанальныя стыпендыі

6 декабря 2011

Персанальныя стыпендыі

Адміністрацыя шматпрофільнага цэнтра “Лодэ” заснавала персанальныя стыпендыі вучням дзявятых-адзінаццатых класаў сярэдняй школы № 1, якія праявілі сябе ў спорце, вучобе, алімпіядах. На падставе палажэння аб прэміраванні навучэнцаў цэнтр “Лодэ” ў лістападзе 2011 года адзначў персанальнымі стыпендыямі ў памеры 500 тысяч беларускіх рублёў вучня дзявятага “В” класа Мікіту Паўца і вучаніцу 11 “Б” класа Наташу Быкаву за поспехі ў вучобе, перамогу ў алімпіядах, дыстанцыйным конкурсе па матэматыцы, інфарматыцы, фізіцы, а таксама ў спартыўных спаборніцтвах.

У актавай зале школы было арганізавана ўрачыстае ўручэнне.Стыпендыі ўручала дырэктар школы Валянціна Дзмітрыеўна Хацкевіч. Плануецца, што стыпендыі будуць уручацца чатыры разы за год, што з’яўляецца вялікім стымулам для дасягнення высокіх вынікаў вучнямі нашай школы ў вучобе, спорце і творчасці.