Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
12 августа 2011
Першы тысячнік у раёне
Наш раён у чарговы раз праславіў першы механізатар-тысячнік. Ім стаў камбайнер сельскагаспадарчага вытворчага філіяла “Заазер’е” ААТ “Лепельскі МКК” Аляксандр Буйніцкі. Ён стаў першым тысячнікам у раёне і другім -- у вобласці. Безумоўна, такі высокі паказчык -- гэта вынік штодзённай плённай працы, а таму хлебаробы-перадавікі заслугоўваюць самых шчырых слоў удзячнасці.
…Па моры спелых каласоў павольна рухаецца велічны камбайн. Аляксандр Буйніцкі працуе механізатарам вось ужо дваццаць год. У свой час працаваў на “Ніве”, “Енісеі”, касілцы, а сёлета выйшаў у поле на новым камбайне “КЗС-1218”. На некаторы час камбайн спыняецца, хутка пад’язджае да яго грузавы аўтамабіль, і кузаў засыпаецца збожжам.
Для таго, каб павіншаваць і ўзнагародзіць механізатара-тысячніка, прама ў поле прыехалі прадстаўнікі мясцовай улады, работнікі культуры.
Старшыня райвыканкама Пётр Шыкшнян разам са шчырымі пажаданнямі ўручыў Аляксандру Буйніцкаму Ганаровую грамату райвыканкама і грашовую прэмію. Найлепшыя пажаданні ў адрас механізатара выказаў першы намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Куранны, узнагародзіў яго Ганаровай граматай упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Ад душы павіншаваў камбайнера-тысячніка і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Сяргей Марціновіч, ад імя арганізацыі ўручыў грашовую прэмію і вымпел. Шчыра павіншавалі механізатара-тысячніка з важнай падзеяй і ўручылі яму каштоўныя падарункі дырэктар ААТ “Лепельскі МКК” Аляксандр Міхайлоўскі, старшыня парфсаюзнага камітэта гэтага ж прадпрыемства Міхаіл Садоўскі і сацыёлаг Алена Баранава. Разам з найлепшымі віншаваннямі падарунак Аляксандру Васільевічу ўручыў таксама дырэктар сельскагаспадарчага вытворчага філіяла “Заазер’е” ААТ “Лепельскі МКК” Аляксандр Быкаў.
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ