Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
19 августа 2013
Першыя тысячнікі раёна
За зводкамі з палёў па спецыфіцы працы сачу рэгулярна, таму з’яўленне першага экіпажа, які намалаціў тысячу тон зерня, не стала нечаканасцю. Хутчэй наадварот, успомнілася, што летась у такую пару ўжо рыхтаваліся віншаваць дзвюхтысячніка.
За зводкамі з палёў па спецыфіцы працы сачу рэгулярна, таму з’яўленне першага экіпажа, які намалаціў тысячу тон зерня, не стала нечаканасцю. Хутчэй наадварот, успомнілася, што летась у такую пару ўжо рыхтаваліся віншаваць дзвюхтысячніка. Не стала сюрпрызам і імя рэкардсмена. Як і летась, ім стаў экіпаж у складзе Пятра Духовіча і Артура Ляйко з СВФ “Заазер’е” ААТ “Лепельскі МКК”.
Цырымонія ўзнагароджання па добрай традыцыі праходзіла на хлебнай ніве. Сёлета ёй стала поле перад вёскай Зацякляссе, дзе экіпаж жаў авёс. Нядаўна ён жа на полі цераз дарогу ўбіраў азімае жыта.
Павіншаваць перадавікоў прыехалі старшыня райвыканкама Барыс Яфрэмаў, начальнік райсельгасхарчу Васіль Чарэднік, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Марціновіч, дырэктар ААТ “Лепельскі МКК” Аляксандр Міхайлоўскі. Вяла мерапрыемства кіраўнік аўтаклуба раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра Таццяна Яўтушэнка. Барыс Яфрэмаў уручыў камбайнерам прэмію, згодна з умовамі раённага вытворчага спаборніцтва, Ганаровыя граматы. Сяргей Марціновіч уручыў памятныя прызы ад прафсаюза, а дырэктар МКК –- прэмію ад прадпрыемства.
Акрамя гэтага, старшыня райвыканкама падарыў камбайнерам сноп каласоў. Васіль МАТЫРКА.
На здымках: Барыс Яфрэмаў уручае грамату Пятру Духовічу; экіпаж камбайна – Артур Ляйко і Пётр Духовіч.
Фота аўтара.