П’янства сярод моладзі

7 февраля 2013

П’янства сярод моладзі

На працягу шэрага апошніх дзесяцігоддзяў у Рэспубліцы Беларусь адзначаюцца распаўсюджванне п'янства сярод насельніцтва, асабліва сярод моладзі, а таксама рост колькасці асоб, якія знаходзяцца на наркалагічным уліку, пакутуюць ад хранічнага алкагалізму, асоб, якія ўжываюць алкаголь, што вядзе да шкодных для здароўя наступстваў, у тым ліку непаўналетніх.  Нярэка ахвярамі спіртнога становяцца простыя грамадзяне-рабочыя, вясковыя працаўнікі, пенсіянеры і нават моладзь.

На працягу шэрага апошніх дзесяцігоддзяў у Рэспубліцы Беларусь адзначаюцца распаўсюджванне п'янства сярод насельніцтва, асабліва сярод моладзі, а таксама рост колькасці асоб, якія знаходзяцца на наркалагічным уліку, пакутуюць ад хранічнага алкагалізму, асоб, якія ўжываюць алкаголь, што вядзе да шкодных для здароўя наступстваў, у тым ліку непаўналетніх.

 Нярэка ахвярамі спіртнога становяцца простыя грамадзяне-рабочыя, вясковыя працаўнікі, пенсіянеры і нават моладзь. А прычына таму -- незаконная рэалізацыя алкагольных напояў. Людзі, якія зарабляюць на чужым здароўі, раўнадушныя да лёсу іншых. Так, у бягучым годзе на тэрыторыи г.Лепеля і Лепельскага раёна ад атручвання алкаголем памерла шасцёра чалавек.


 Ужыванне алкаголю і алкагалізм з'яўляюцца сур'ёзнымі сацыяльнымі і медыцынскімі праблемамі, якія патрабуюць кардынальных мер уздзеяння. Таму прыярытэтным накірункам дзейнасці супрацоўнікаў Лепельскага РАУС была і застаецца прафілактычная работа па барацьбе з п'янствам.

 У мінулым годзе за з'яўленне ў нецвярозым стане і распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах было прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці адна тысяча 41 грамадзянін, за знаходжанне ў п'яным выглядзе на працоўных месцах пакарана 87 грамадзян.

 Акрамя таго, было выяўлена 55 фактаў незаконнага вырабу і захоўвання самагону, самагоннай брагі, канфіскавана яе пяць тысяч 415, 7 літра, адабрана сем самагонных апаратаў.

 Асуджана і накіравана ў лячэбна-працоўны парфілакторый у бягучым годзе 56 чалавек, але не накіравана ў сувязі з адсутнасцю нарадаў шасцёра грамадзян.

 Толькі сістэмны падыход, які ўключае мерапрыемствы прафілактычнай накіраванасці, а таксама мерапрыемствы па абмежаванню доступу непаўналетніх і моладзі да набыцця алкагольных, слабалкагольных напояў і піва, адміністрацыйнага і цэнавога ўрэгулявання, здольны эфектыўна супрацьстаяць алкагалізацыі насельніцтва.

 Віталь БАРАДЗЕЙКА,
намеснік начальніка
аддзела аховы
правапарадку і прафілактыкі.