Пяцітысячнікі

2 марта 2012

Пяцітысячнікі

388 сельскіх арганізацый Беларусі летась дасягнулі прадукцыйнасці дойнага статку болей за 5000 кілаграмаў малака ад каровы. Сярод іх сельгасфіліял “Заазер’е” і сельгаспрадпрыемства “Пражэктар”. У “Заазер’і” ад 1405 кароў надаілі 6943 тоны (124% да 2010 года), сярэдні надой на карову склаў 5914 кілаграмаў (+266 кілаграмаў да 2010 года). У “Пражэктары” ад 535 кароў надаілі 2804 тоны (107% да 2010 года), сярэдні надой на карову склаў 5362 кілаграмы (-6 кілаграмаў да 2010 года).