Плюс 30

7 декабря 2011

Плюс 30

За адзінаццаць месяцаў бягучага года ў радзільным аддзяленні ўстановы аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца” з’явіўся на свет 251 малыш, у тым ліку ў лістападзе - 18. Сярод матуль нямала маладых жанчын, якія нараджаюць дзяцей у другі і трэці раз. У параўнанні з мінулым годам назіраецца прырост - сёлета нарадзілася на 30 дзетак больш.