Прафілактыка

28 февраля 2013

Прафілактыка

З мэтай павышэння ўзроўню бяспекі дарожнага руху, умацавання кантролю за ўтрыманнем вулічна-дарожнай сеткі ў зімніх умовах на тэрыторыі Віцебскай вобласці з 12 лютага па першае сакавіка праводзіцца аператыўна-прафілактычнае мерапрыемства “Зімовая дарога”.
 Будзе праверана работа дарожна-эксплуатацыйных арганізацый, камунальных служб па якасці ўтрымання дарог і вуліц у зімніх умовах (наяўнасць і тэхнічны стан машын і механізмаў, іх выкарыстанне, наяўнасць запасаў супрацьгалалёдных матэрыялаў, у тым ліку на бяспечных участках дарог, выезд на месцы дарожна-транспартных здарэнняў з нездавальняючымі дарожнымі ўмовамі і г.д.).
 Аб выніках праверак і выяўленых недахопах будуць інфармавацца райвыканкам, раённая камісія па бяспецы дарожнага руху. Асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца зімняму ўтрыманню вулічна-дарожнай сеткі, стану тэхнічных сродкаў арганізацыі дарожнага руху, наяўнасці праектнай дакументацыі на ўчастках дарожнай сеткі г.Лепеля і сеткі мясцовых аўтамабільных дарог.

Існуе шмат парад вадзіцелю і прапісных ісцін па ваджэнню аўтамабіляў у зімніх умовах, якія дапамагаюць пазбегнуць непрыемнасцей, а часам і трагедый на дарозе.

Вельмі важна тармазіць рухавіком, выкарыстоўваць прыёмы перарывістага і ступеньчатага тармажэння, пазбягаць тармажэння юзам. Патрэбна зніжаць хуткасць да паваротаў і закругленняў, каб не тармазіць непасрэдна на іх, на пад’ёмах па слізкай дарозе -- пазбягаць прыпынкаў, сустрэчны раз’езд трэба праводзіць са зніжэннем хуткасці. Пры абгоне аўтамабіля, які ідзе спераду, трэба быць асабліва асцярожным, паколькі з-за ўзнятага снежнага пылу можна не заўважыць аўтамабіль або іншыя перашкоды дарожнаму руху. У час руху па слізкай дарозе трэба захоўваць бяспечную хуткасць і ўдвая павялічыць дыстанцыю да аўтамабіля, які ідзе спераду, у час руху па сухой дарозе.

Пры пагаршэнні дарожнага становішча неабходна ўтрымацца ад эксплуатацыі асабістага транспарта, а пры неабходнасці -- выкарыстоўваць яго са строгім захаваннем Правілаў дарожнага руху.

Трэба нагадаць, што ў час руху ў цёмны час сутак па краі праезнай часткі пешаходам неабходна абазначыць сябе святлозваротнымі элементамі (флікерамі). Вельмі важана абазначыць сябе і веласіпедыстам -- апранаць камізэлькі са святлозваротнымі элементамі.

Валерый ЛЕШЧАНОК,
старшы дзяржаўтаінспектар
АДАІ Лепельскага РАУС
маёр міліцыі.