Прафілактыка пажараў -- важны аспект

4 февраля 2013

Прафілактыка пажараў -- важны аспект

4 февраля, Лепель /Соб.инф./. Разгляду шэрага актуальных пытанняў было прысвечана чарговае пасяджэнне прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў. Першае пытанне на тэму “Аб выніках агляду супрацьпажарнага стану жылых дамоў у населеных пунктах Лепельскага раёна ў 2012 годзе” асвяціў у сваім выступленні начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Пшанко.

4 февраля, Лепель /Соб.инф./. Разгляду шэрага актуальных пытанняў было прысвечана чарговае пасяджэнне прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў. Першае пытанне на тэму “Аб выніках агляду супрацьпажарнага стану жылых дамоў у населеных пунктах Лепельскага раёна ў 2012 годзе” асвяціў у сваім выступленні начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Пшанко.

Сітуацыя ў раёне

Дзмітрый Мікалаевіч адзначыў, што ў мінулым годзе на тэрыторыі Лепельскага раёна адбылося 35 пажараў, што на сем менш, чым у папярэднім. Прамы ўрон ад пажараў склаў больш за 143 мільёны рублёў.

Асноўнымі прычынамі пажараў сталі неасцярожныя адносіны з агнём -- 18 выпадкаў або 51 працэнт, парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення -- 12 выпадкаў (34 працэнты), у трох выпадках (восем працэнтаў) прычынамі пажару сталі наўмысныя падпалы.

Найбольшая колькасць пажараў адбылася на тэрыторыях Стайскага сельсавета -- пяць, Пышнянскага -- чатыры. Столькі ж пажараў адбылося на тэрыторыі Лепельскага сельсавета, тры пажары -- на тэрыторыі Горскага сельсавета.  Рост колькасці пажараў у параўнанні з 2011 годам адбыўся на тэрыторыі Стайскага, Пышнянскага і Горскага сельсаветаў. Ніводнага пажару не дапушчана на тэрыторыі Баброўскага сельсавета.

Нягледзячы на некаторае памяншэнне колькасці пажараў, праблема гібелі людзей у агні ўсё ж застаецца актуальнай. Так, у Лепельскім раёне на пажарах у мінулым годзе загінула пяцёра чалавек, што на чатыры выпадкі менш, чым у папярэднім годзе. Пажары, у якіх загінулі людзі, адбыліся ў жылым фондзе. Прычынамі ўзнікнення ўсіх пажараў з гібеллю стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, пры гэтым чацвёра чалавек, якія загінулі, знаходзіліся ў нецвярозым стане. Адзін чалавек загінуў у пажары на тэрыторыі Валосавіцкага сельсавета, адзін -- на тэрыторыі Пышнянскага і адзін -- на тэрыторыі Стайскага сельсавета. Трэба адзначыць, што ў 2011 годзе гібелі людзей на тэрыторыі гэтых сельсаветаў не было дапушчана.

Прафілактыка пажараў – клопат агульны

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх у раёне ў мінулым годзе праведзена значная работа. У сельскіх выканаўчых камітэтах былі правераны аглядныя камісіі, у склад якіх увайшлі прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых суб’ектаў прафілактыкі. Па ініцыятыве раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, а таксама Валосавіцкага, Горскага і Баброўскага сельвыканкамаў у студзені-лютым мінулага года работнікі РАНС правялі навучанне членаў аглядных камісій. На працягу года агляднымі камісіямі былі арганізаваны і праведзены абследаванні супрацьпажарнага стану домаўладанняў грамадзян.

Для наладжвання пажарнай бяспекі домаўладанняў сем’яў, якія выхоўваюць малалетніх дзяцей, у раёне рэгулярна праводзіліся праверкі домаўладанняў з удзелам работнікаў аддзела адукацыі, сферы сацыяльнай абароны насельніцтва, раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях, унутраных спраў і іншых зацікаўленых аб’ектаў прафілактыкі. Па выніках праведзеных праверак за парушэнні, у тым ліку і па пытаннях пажарнай бяспекі, былі прыняты рашэнні аб адабранні дзяцей з 32 сем’яў. З мэтай правядзення пажарна-прафілактычнай работы ў домаўладаннях сем’яў, якія выхоўваюць малалетніх дзяцей, за старшым і сярэднім начальніцкім саставам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях персанальна замацаваны пэўныя домаўладанні. У бягучым годзе практычна ўсе яны былі правераны.

У раёне праводзілася таксама пастаянная работа па папярэджанню пажараў па віне асоб, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення. Работнікамі РАНС сумесна з супрацоўнікамі міліцыі, прадстаўнікамі іншых суб’ектаў прафілактыкі штомесячна праводзіліся рэйды па праверцы домаўладанняў, дзе пражываюць грамадзяне, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Па выніках праведзеных рэйдаў за выяўленыя парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 217 грамадзян. Акрамя таго, былі прыняты рашэнні аб накіраванні ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі 42 чалавек.

Лепельскім райспажыўтаварыствам праведзена работа па забеспячэнню наяўнасці ў гандлёвай сетцы сельскіх населеных пунктаў аўтаматычных пажарных апавяшчальнікаў. Аднак у ходзе выбарачных наведванняў сельскіх магазінаў, як і раней, былі выяўлены факты адсутнасці ў продажы элементаў харчавання да апавяшчальнікаў, засцерагальнікаў для аховы электрычных сетак, элементаў пячнога ліцця.

Устаноўка пажарных апавяшчальнікаў

У мінулым годзе праведзены комплекс мерапрыемстваў па рамонту пячнога ацяплення, электраправодкі, устаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у домаўладаннях грамадзян пэўных катэгорый. У 51 жылым доме былі адрамантаваны печы, у 30 домаўладаннях праведзены рамонт электраправодкі, у 141 жылым доме і кватэры грамадзян пэўных каітэгорый была праведзена работа па вываду сігналу аб спрацоўцы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка на сігнальныя гукавыя ўстройствы. У бягучым годзе такіх устройстваў было ўстаноўлена 11. З найлепшага боку ў гэтым накірунку можна ахарактарызаваць работу прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Лепельскаму раёну.

У завяршэнне свайго выступлення начальнік РАНС Дзмітрый Пшонка звярнуў увагу старшыняў сельвыканкамаў на неабходнасць арганізацыі і паслядоўнага каардынавання правядзення агляду супрацьпажарнага стану жыллёвага фонду населеных пунктаў у 2013 годзе згодна з зацверджанай пастановай прэзідыума раённага Савета дэпутатаў інструкцыяй “Аб умовах і парадку правядзення штогадовага раённага агляду супрацьпажарнага стану жыллёвага фонду ў населеных пунктах”.

У час пасяджэння прэзідыума раённага Савета дэпутатаў былі разгледжаны і іншыя пытанні, па кожнаму з якіх прыняты адпаведныя рашэнні.

Падрыхтавала Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.