Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
14 марта 2013
Прага перамогі
14 марта, Лепель /Соб.инф./. Як толькі пачынаюцца актыўныя палявыя работы, у газеце рэгулярна публікуецца Дошка гонару перадавікоў сельгасработ. Адно з пастаянных на ёй імёнаў – Пётр Духовіч, механізатар з СВФ “Заазер’е”. А не так даўно пачуў інфармацыю і пра яго дачку Олю, якая стала пераможцай у рэспубліканскай спартакіядзе сярод падлеткаў.
У пачатку года па традыцыі праходзяць спаборніцтвы па зімовым шматбор’і. У гэтым відзе спорту спаборнічаюць у адцісканні ад падлогі, скачках у даўжыню і лыжных гонках. Пераможца вызначаецца па суме балаў.
Оля пасля паспяховага ўдзелу ў раённых спаборніцтвах удала выступіла ў вобласці, у асабістым заліку заняла першае месца ў сваёй узроставай групе. Перамога дасталася дзяўчыне ў цяжкай, напружанай барацьбе, прадстаўнікі іншых раёнаў літаральна на пяты наступалі. І ўсё ж першае месца засталося за Оляй! Па выніках спаборніцтва яе ўключылі ў склад зборнай вобласці для ўдзелу ў рэспубліканскім першынстве.
Віцебскую вобласць на першынстве прадстаўлялі 14 вучняў пятых – адзінаццатых класаў з розных раёнаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі старанна рыхтаваліся, увесь адведзены час стараліся па максімуму прысвяціць трэніроўкам, Оля не адставала. Амаль кожны дзень лыжы, заняткі ў спартыўнай зале, пры гэтым не забываючыся і на вучобу.
Рэспубліканскія спаборніцтвы былі надзвычай напружанымі. У залік ішлі і скачкі, і адцісканні, аднак галоўная ўвага была скіравана на лыжныя спаборніцтвы. Юныя спартсменкі павінны былі найхутчэй прабегчы адзін кіламетр.
Здавалася б, кіламетр – не так і шмат, пракаціцца на лыжах – вельмі лёгка. Аднак адна справа – калі ідзеш на лыжах няспешна любуючыся прыродай, і зусім іншая, калі бяжыш як найхутчэй, стараешся абагнаць яшчэ з дзясятак моцных сапернікаў.
У камандным заліку зборная Віцебскай вобласці на зімовым шматбор’і заняла чацвёртае месца. Вядома, ўсе – і спартсмены, і трэнеры – перажывалі, што спыніліся ў якімсьці кроку ад п’едэсталу гонару.
Оля таксама перажывала. І ўсё ж гэта ніякім чынам не паўплывала на яе жаданне займацца фізкультурай і спортам. Дзяўчына па-ранейшаму рэгулярна прыходзіць на трэніроўкі, займаецца ў усёй адказнасцю і сур’ёзнасцю. На ўроках фізкультуры яна, напрыклад, бегае хутчэй за многіх хлопцаў. Так што патэнцыял у Олі высокі, мэтанакіраванасці – яшчэ больш, а будучыя вынікі – не прымусяць доўга чакаць.
Васіль МАТЫРКА.