Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
20 декабря 2012
Практыка навучэнцаў
20 декабря, Лепель /Соб.инф./. У вобласці шмат навучальных устаноў аграрнага профілю, якія аказвалі дапамогу ў сельгасработах. Аднак лепяльчане аказаліся ў ліку лепшых. Амаль за месяц шчыравання на палетках навучэнцы ліцэя паднялі 93,5 тоны льнотрасты і накапалі 241 тону бульбы, выхаванцы каледжа паднялі 370 тон трасты, а бульбы накапалі 320 тон.
20 декабря, Лепель /Соб.инф./. У вобласці шмат навучальных устаноў аграрнага профілю, якія аказвалі дапамогу ў сельгасработах. Аднак лепяльчане аказаліся ў ліку лепшых. Амаль за месяц шчыравання на палетках навучэнцы ліцэя паднялі 93,5 тоны льнотрасты і накапалі 241 тону бульбы, выхаванцы каледжа паднялі 370 тон трасты, а бульбы накапалі 320 тон. Іх працу можна лічыць яшчэ і вытворчай практыкай, пад час якой моладзь бліжэй знаёміцца з выбранымі прафесіямі.
Абласная прафсаюзная арганізацыя работнікаў АПК праводзіла спаборніцтва ў дзвюх групах: прафесійныя ліцэі і каледжы, а таксама вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.
У першай групе навучэнцы Лепельскага дзяржпрафліцэя занялі другое месца. У другой групе выхаванцы Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа - першае.
Рашэннем абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК прафсаюзным арганізацыям дзяржпрафліцэя і аграрна-тэхнічнага каледжа ўручаны дыпломы і грашовыя прэміі ў памеры сем мільёнаў рублёў за першае месца і шэсць мільёнаў – за другое. Прафкам каледжа на прэмію набыў ноўтбук і апаратуру для актавай залы, а прафкам ліцэя – відэакамеру і радыёмікрафон.
Васіль МАТЫРКА.