Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
2 марта 2012
Пральная машына і печ
Работнікі Цэнтра банкаўскіх паслуг № 211 філіяла № 214 ААТ “Беларусбанк” пастаянна пашыраюць спектр паслуг. Адным з асноўных накірункаў работы Цэнтра з’яўляецца прыём грашовых укладаў ад насельніцтва.
Аформіўшы ўклад у Цэнтры банкаўскіх паслуг, нашы кліенты становяцца ўдзельнікамі розыгрышу прызоў. У пачатку гэтага года сярод кліентаў, якія аформілі тэрміновыя банкаўскія ўклады ў беларускіх рублях “Шанс”, разыграны каштоўныя прызы. Уявіце сабе, што з 50 пераможцаў розыгрышу, якія сталі ўладальнікамі каштоўных прызоў, двое -- жыхары нашага раёна! Гэта лепяльчанін Віктар Пляшко і жыхарка вёскі Губіна Эра Скавародка. Віктар Яўгенавіч выйграў пральную машыну “Атлант”, а Эра Аляксееўна –- мікрахвалевую печ “Гарызонт”.
Пераможцаў розыгрышу наведалі намеснік дырэктара ЦБУ № 211 Любоў Носік, начальнік аддзела рознічнага бізнэсу Юлія Далабей і галоўны спецыяліст гэтага ж аддзела Святлана Сімака.
Віктар Пляшко -- на заслужаным адпачынку. Сваё жыццё у свой час звязаў з Узброенымі Сіламі –- служыў у ваенных часцях у Бароўцы, Заслонаве. Апошнім часам працаваў егерам у паляўнічай гаспадарцы. Жонка Віктара Яўгенавіча Ганна Мікалаеўна працуе кантралёрам на Лепельскім электрамеханічным заводзе.
Са шчырай усмешкай сустрэла гасцей і жыхарка вёскі Губіна Эра Аляксееўна Скавародка. 35 год жанчына знаходзіцца на пенсіі. Родам Эра Аляксееўна з вёскі Заслаўкі. Працоўны шлях пачала ткачыхай на Віцебскім дывановым камбінаце. У свой час працавала таксама на прадпрыемстве “Шкловалакно” ў Полацку, у прафілакторыі “Палімір” у Наваполацку.
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ, фота аўтара На здымку: намеснік дырэктара ЦБУ № 211 Любоў Носік павіншавала Эру Аляксееўну Скавародка з перамогай у розыгрышы.