Прапіска – вясковая, умовы - гарадскія

8 августа 2012

Прапіска – вясковая, умовы - гарадскія

8 жніўня, Лепель /Уласн. інф./ Падчас чарговай творчай камандзіроўкі ў Камень да карэспандэнта падышла група мясцовых жанчын. Расказалі суразмоўцы пра набалелае. Жывуць яны ў аграгарадку на вуліцы Міра. Вуліца не цэнтральная, вядзе далей на вёсак Парэчча і Аўласава, таму, маўляў, няма там ніякага тратуару. Сама вуліца вузкая, ледзь-ледзь двум легкавікам размінуцца, пры гэтым звілістая, што не замінае аматарам пракаціцца з ветрыкам. Між тым, на вуліцы знаходзяцца некалькі новых дамоў, дзе жывуць маладыя сем’і з дзецьмі, якія кожны дзень рызыкуюць трапіць пад колы. Жыхары прасілі пахадайнічаць, каб на вуліцы зрабілі тратуары.

8 жніўня, Лепель /Уласн. інф./ Падчас чарговай творчай камандзіроўкі ў Камень да карэспандэнта падышла група мясцовых жанчын. Расказалі суразмоўцы пра набалелае. Жывуць яны ў аграгарадку на вуліцы Міра. Вуліца не цэнтральная, вядзе далей на вёсак Парэчча і Аўласава, таму, маўляў, няма там ніякага тратуару. Сама вуліца вузкая, ледзь-ледзь двум легкавікам размінуцца, пры гэтым звілістая, што не замінае аматарам пракаціцца з ветрыкам. Між тым, на вуліцы знаходзяцца некалькі новых дамоў, дзе жывуць маладыя сем’і з дзецьмі, якія кожны дзень рызыкуюць трапіць пад колы. Жыхары прасілі пахадайнічаць, каб на вуліцы зрабілі тратуары.

Як адзначаў старшыня сельвыканкама Сініцын М.М., што на сярэдзіну лета запазычылі прадпрыемствам і арганізацыям раёна за розныя паслугі звыш ста мільёнаў рублёў. Найперш гэта дарожныя і добраўпарадкавальныя работы: ямачны рамонт асфальту, усталяванне агароджаў, навядзенне парадку на могілках, зразанне старых і аварыйных дрэваў і іншае, усяго не пералічыць.

Крыніцамі з’яўляюцца продаж зямельных участкаў праз аўкцыёны, бывае, што цана аднаго даходзіць да 30 мільёнаў рублёў. Рыхтуем дакументацыю па шасці. Плюс паступленні ад выплаты падаткаў на зямлю і нерухомасць.  Апошнімі дасягненнямі Каменя з’яўляюцца рэгістрацыя герба і сцяга. Населены пункт мае старажытную, багатую гісторыю, якая, на жаль, яшчэ мала вывучана.

Самым жа галоўным вынікам за апошнія чатыры гады працы старшыня лічыць будаўніцтва аграгарадка ў Чарэйшчыне. Найперш гэта змена ўкладу жыцця. Тут і новыя ўмовы працы на фермах і ў механічных майстэрнях, і новыя жылыя дамы для вяскоўцаў. Абавязкова – абноўленае асфальтавае пакрыццё на вуліцах, мадэрнізацыя ўстаноў сацыяльнай інфраструктуры, ФАПаў.

Паслугі электрасувязі –- высакахуткасны доступ у глабальную сетку Інтэрнэт. Словам, за адным словам “аграгарадок” хаваецца велізарны пласт працы тысяч людзей.

Удалося захаваць тое добрае, што было ў беларускіх вёсках яшчэ з савецкіх часоў. Напрыклад, ашчадная каса ААТ “Беларусбанк”. Раней падобныя ўстановы былі ці не на кожнай цэнтральнай сядзібе калгаса, вяскоўцам не трэба было ехаць у райцэнтр, каб пакласці грошы на ашчадную кніжку, зняць працэнты. У той час, як многія касы ў вёсках зачыніліся, каса ў Камені не проста захавалася, яна паўнавартасна выконвае ўвесь набор банкаўскіх аперацый для насельніцтва: адкрыць дэпазіт, разлічыцца за крэдыт, зрабіць камунальныя плацяжы, правесці аперацыі з пластыкавымі карткамі, нават папоўніць рахунак мабільнага тэлефона – гэтыя і іншыя паслугі даступныя вяскоўцам.

Сістэма аховы здароўя ў сельсавеце за апошнія гады зрабіла істотны крок. Да ФАПаў у Губіне, Чарэйшчыне і Забароўі дадалася амбулаторыя ўрача агульнай практыкі ў Камені. Наведвальнікаў прымаюць урач Ларыса Канстанцінаўна Герасімёнак і ўрач-стаматолаг Соф’я Іванаўна Вінакурава.

Медыкі вядуць прыём ва ўстанове, выязджаюць па выкліках насельніцтва. Прычым апошняя сацыяльная паслуга вельмі запатрабаваная, бо ў вёсках пражывае шмат пажылых людзей.

“Прапіска – вясковая, умовы жыцця – гарадскія” – гэты лозунг у свой час быў абвешчаны нездарма. Працаўнікі вёскі маюць права жыць і працаваць у годных умовах, і гэтыя ўмовы паступова і планамерна становяцца штодзённай рэчаіснасцю. Яшчэ ў 2005 годзе, пад час стварэння аграгарадка ў Камені, у вёску быў падведзены магістральны газапровад, пачалася масавая газіфікацыя прыватнага сектара. Працэс гэты доўжыцца і сёння, кожны год ствараюцца новыя кааператывы для газіфікацыі. Гэты працэс адбываецца не толькі на цэнтральнай сядзібе сельсавета, летась да газу падключыліся жыхары вёскі Бор.

Асобнае месца сярод вясковых перспектыў займае аграэкатурызм. У вёсках Каменскага сельсавета ўжо адчынены тры аграсядзібы, іншыя –- актыўна будуюцца. Самая галоўная цяжкасць у тым, што справа гэта – новая, для нашых людзей яшчэ малапрывычная, нявывучаная. Многія адносяцца з насцярожанасцю, не ведаюць, што маюць амаль усё для поспеху на турыстычнай ніве.

На дапамогу прыходзіць улада, грамадскія актывісты. Напрыклад, нядаўна ў сельвыканкаме адбылася сустрэча па ініцыятыве развіцця патэнцыялу аграэкатурызму. Разам з Мікалаем Сініцыным яе вяла каардынатар еўрапейскага праекта Вольга Маханенка, ішоў абмен вопытам, адбывалася зацікаўленая гутарка. Самы галоўны вынік – ініцыятыўныя людзі яшчэ раз зацвердзіліся ў думцы, што лепельскі край – своеасаблівая турыстычная мека, аднак і самім лепяльчанам, і каменцам у прыватнасці, варта не сядзець склаўшы рукі, а працаваць…

Васіль МАТЫРКА