Праснакі і “Венскія пірагі”

28 апреля 2014

Праснакі і “Венскія пірагі”

Слойкі і праснакі “новага пакалення” ў хуткасці прапануе лепяльчанам кулінарны камбінат. Зараз у распрацоўцы знаходзяцца карысныя і ўзбагачоныя вітамінамі хлебабулачныя вырабы – слойка са шпінатам, сырны праснак, фінскі зярновы, праснак “Уплетайка”.

Слойкі і праснакі “новага пакалення” ў хуткасці прапануе лепяльчанам кулінарны камбінат. Зараз у распрацоўцы знаходзяцца карысныя і ўзбагачоныя вітамінамі хлебабулачныя вырабы – слойка са шпінатам, сырны праснак, фінскі зярновы, праснак “Уплетайка”. У іх аснове - драблёнае зерне, аўсяныя шматкі, кунжут. Гэтая прадукцыя будзе карыснай не толькі тым, хто клапоціцца пра свае здароўе, але і тым, хто пільна сочыць за фігурай.

Рыхтуе камбінат і аналаг “Венскім пірагам” – кекс ёгуртны і пірог ёгуртны з ягадамі. У знакамітым рэцэпце пірага зробяць папраўку на беларускія традыцыі. Менавіта верхні слой будзе з мясцовых ягад. Раней падобныя тарты ўжо рыхтавалі, але ў іх аснове былі закансерваваныя фрукты з цеплых краін.