Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
15 августа 2013
Працу ўславілі песняй…
Хуткімі тэмпамі ў раёне ідзе ўборачная кампанія, з раніцы і да позняга вечара на палях зладжана працуюць камбайны, шчыруюць на адвозцы збожжа вадзіцелі.
Хуткімі тэмпамі ў раёне ідзе ўборачная кампанія, з раніцы і да позняга вечара на палях зладжана працуюць камбайны, шчыруюць на адвозцы збожжа вадзіцелі. Многія механізатары паспелі ўжо ўбраць больш як 500 тон, і ўжо не за гарамі час, калі стане вядомым імя першага тысячніка. Вельмі прыемна, што на ўборцы актыўна працуюць, маюць высокія працоўныя паказчыкі не толькі вопытныя, а і маладыя камбайнеры. Для таго, каб ад душы павіншаваць працаўнікоў з удалымі намалотамі, выказаць у іх адрас цёплыя словы, прама ў поле выехалі старшыня Віцебскага абкама прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў Васіль Юсікаў, галоўны тэхнічны інспектар абкама прафсаюза Сяргей Воўк і старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Сяргей Марціновіч. З даўніх часоў праца хлебароба ўслаўлялася песнямі. Яны дапамагалі работнікам жніва ў нялёгкай працы -- узнімалі настрой, дарылі працоўную энергію і аптымізм. Добрая традыцыя, якая прайшла праз дзесяцігоддзі, захавалася і ў наш час. Для таго, каб ад душы павіншаваць хлебаробаў песнямі, у поле выехалі і работнікі аўтаклуба арганізацыйна-метадычнага цэнтра аддзела культуры. …Па моры спелых буйных каласоў рухаюцца камбайны -- зладжана працуюць камбайнеры ААТ “Чарэйшчына” Сяргей Плігаўка і Руслан Грабавенка, а таксама іх памочнікі Дзмітрый Пузатка і Андрэй Кулакоў.
…Са сцэнічнай пляцоўкі ў адрас хлебаробаў гучаць цёплыя вершаваныя радкі. Шчыра вітае працаўнікоў поля метадыст арганізацыйна-метадычнага цэнтра Таццяна Еўтушэнка. З цёплым віншаваннем да працаўнікоў звярнуўся таксама старшыня Віцебскага абкама прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў Васіль Юсікаў. За поспехі на жніве ён уручыў Падзяку, памятныя падарункі і грашовыя прэміі Руслану Грабавенку і Андрэю Кулакову – лідарам сярод маладзёжных экіпажаў. Цёплыя віншаванні прагучалі такскма ў адрас Сяргея Плігаўкі, які ўжо не першы год дасягае на жніве тысячнага намалоту, Дзмітрыя Пузаткі. Цёпла прывіталі са сцэны механізатараў таксама старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Сяргей Марціновіч, дырэктар ААТ “Чарэйшчына” і старшыня прафсаюзнага камітэта сельскагаспадарчай арганізацыі Людміла Усовік.
Цёплымі мілагучнымі акордамі са сцэны ліюцца беларускія народныя, папулярныя песні ў выкананні Таццяны Еўтушэнкі, Аляксандра Міхно, Алены Ганчарэнкі. Механізатары не шкадавалі ў адрас артыстаў шчырых апладысментаў. І паколькі ў хлебаробаў на ўліку -- кожная хвіліна, праз кароткі час яны зноў прыступілі да работы.
У гэты ж дзень работнікі аўтаклуба раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра пабывалі з канцэртам і на мехдвары ААТ “Ладасна”. Акрамя лепельскіх артыстаў, сваімі спевамі парадавалі работнікаў гаспадаркі таксама дырэктар Каменскага СДК Анжэла Пятрышча, вядомы мясцовы спявак Віктар Папко.
Гучаць шчымлівыя акорды, а на душы становіцца святлей. Шчырая песня дапамагае ў працы і ў жыцці, а таму наперадзе ў сельскіх працаўнікоў яшчэ шмат значных поспехаў…
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.
На здымках:старшыня Віцебскага абкама прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў Васіль Юсікаў уручае ўдзельнікам маладзёжнага экіпажа заслужаныя ўзнагароды.
Фота аўтара.