Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
7 декабря 2011
Прававая ініцыятыва
Работнікі аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва актыўна працуюць са шматдзетнымі, няпоўнымі і іншымі катэгорыямі сем’яў, аказваючы дапамогу ў стварэнні сямейнага мікраклімату. Не так даўно на базе Тэрытарыяльнага цэнтра адбыўся семінар-трэнінг па праблемах прадухілення насілля ў сям’і, арганізаваны рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Прававая ініцыятыва”.
Перад работнікамі цэнтра са змястоўнымі лекцыямі выступілі госці з Мінска - кандыдаты псіхалагічных навук Надзея Цыркун, Наталля Маскалёва і іншыя. Увазе прысутных былі прапанаваны такія актуальныя тэмы, як “Насілле і віктыўнасць у сферы сямейна-бытавых адносін”, “Асноўныя праяўленні насілля ў сям’і і работа з імі”, “Медыка-псіхалагічная рэабілітацыя стрэсавага стану” і г.д.Кожнае з пытанняў, якое ўзнікла ва ўдзельнікаў семінара, было дэталёва абмеркавана.