Прэміі да свята

9 октября 2013

Прэміі да свята

Да прафесійнага свята -- Дня машынабудаўніка – кіраўніцтва Лепельскага электрамеханічнага завода прыняла рашэнне прэміраваць усіх работнікаў, якія старанна працуюць на прадпрыемстве.

Да прафесійнага свята -- Дня машынабудаўніка – кіраўніцтва Лепельскага электрамеханічнага завода прыняла рашэнне прэміраваць усіх работнікаў, якія старанна працуюць на прадпрыемстве. Больш за 100 чалавек атрымалі заахвочванні, памер якіх залежыў ад працоўнага стажу. Так, работнікам, якія адпрацавалі ад аднаго да пяці гадоў, выплачана прэмія па 500 тысяч рублёў. Па 600 тысяч атрымалі тыя, хто адпрацаваў ад пяці гадоў да дзесяці, па 700 тысяч – ад дзесяці да пятнаццаці, і па 800 тысяч атрымалі тыя, хто адпрацаваў больш за пятнаццаць гадоў. Шасцёра лепшых работнікаў занесены на Дошку гонару завода.