Прэстыжны турнір

4 октября 2010

Прэстыжны турнір

4 кастрычнiка, Лепель /Уласн. iнф./. Футбольная каманда Лепельскага раёна “Юнацтва” старэйшай узроставай групы (юнакі 1996 – 97 гадоў нараджэння) вярнулася з Гродна, дзе гуляла ў рэспубліканскім фінале турніра на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба “Скураны мяч”.

4 кастрычнiка, Лепель /Уласн. iнф./. Футбольная каманда Лепельскага раёна “Юнацтва” старэйшай узроставай групы (юнакі 1996 – 97 гадоў нараджэння) вярнулася з Гродна, дзе гуляла ў рэспубліканскім фінале турніра на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба “Скураны мяч”. Хлопцы правялі чатыры гульні, у ходзе якіх забілі 14 галоў, вярнуліся дадому з бронзавымі медалямі. У Гродна 13 – 17 верасня з’ехаліся лепшыя футбольныя каманды з усіх абласцей рэспублікі. Лепяльчане трапілі ў падгрупу А, дзе разам з імі, паводле перадтурнірнай жараб’ёўкі, былі пасеяны каманды “Тарнада” (віцэ-чэмпіён Мінска), Бялыніцкага раёна (Магілёўская вобласць) і Маладзечанскага раёна (Мінская вобласць).

Першую гульню “Юнацтва” гуляла супраць Мінскага “Тарнада”. Хлопцы выступалі выдатна, выйгралі з лікам 6 : 1. Наступная гульня была супраць Бялынічаў. Лепяльчане выйгралі ўсухую 2 : 0.

Да апошняй гульні ў падгрупе супраць Маладзечна агульны лік забітых і прапушчаных мячоў быў 8 : 1 на нашу карысць. Маладзечанцы свае гульні таксама правялі ўдала, іх агульны лік быў 9 : 2. Такім чынам, розніца забітых і прапушчаных мячоў у каманд была аднолькавая – плюс сем. Аднак маладзечанцы мелі перавагу – у агульным заліку яны забілі на адзін гол больш, таму ў гульні супраць іх лепяльчанам была патрэбна толькі перамога. Нават нічыя выбівала б “Юнацтва” са спрэчкі за залатыя медалі турніру.
 Рыхтуючы стратэгію гульні супраць каманды Маладзечна, трэнеры Віктар Мацюшэнка і Аляксандр Прыцкер прынялі рызыкоўнае рашэнне ўсе сілы кінуць у нападзенне. На першых хвілінах матча такі прыём прынёс поспех, левы крайні паўабаронца Жэня Міхно забіў першы гол. Сапернік выбраў стратэгію гульні ад абароны, вязаў у сваёй палове поля нашы атакі і сам контратакаваў. Агульны лік таго матча быў 3 : 1.
 У выніку футбалісты з Маладзечна гуляла супраць каманды Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці за першае месца. Той матч завяршыўся перамогай баранавіцкіх футбалістаў. Лепяльчане ж аспрэчвалі лёс бронзавых медалёў у барацьбе супраць “Партызана” г. Мінска. Напярэдадні гульні трэнеры зрабілі высновы з папярэдняга пройгрышу, настроілі хлопцаў на арганізаваную камандную гульню. У выніку “Юнацтва” атрымала перамогу з лікам 5 : 1 і стала бронзавым прызёрам чэмпіянату.