Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
16 апреля 2014
Прэзентацыя кнігі
У раённым Доме культуры рэгулярна праходзяць сустрэчы ўдзельнікаў народнага літаратурна-музычнага клуба “Выток”. Кіруе творчай суполкай, каардынуе яе дзейнасць Вольга Казакова.
У раённым Доме культуры рэгулярна праходзяць сустрэчы ўдзельнікаў народнага літаратурна-музычнага клуба “Выток”. Кіруе творчай суполкай, каардынуе яе дзейнасць Вольга Казакова. На гэты раз прыйшлі пагутарыць аб жыцці-быцці, абмяняцца творчымі здабыткамі, пазнаёміць сяброў-аднадумцаў са сваімі вершамі, іншымі літаратурнымі творамі Святлана Якубоўская, Сташка Грыніч, Мікалай Яршоў, Уладзімір Кажан, некаторыя іншыя мясцовыя таленты. У разняволенай, нефармальнай абстаноўцы за звычайным кубачкам гарбаты, няспешна ласуючыся разнастайнымі харчовымі прысмакамі, прынесенымі з сабой, творчыя асобы ўважліва выслухалі меркаванні кожнага з прысутных мясцовых паэтаў і празаікаў па розных тэмах, якія іх хвалююць. У ходзе сустрэчы з цікавасцю была ўспрынята прэзентацыя новай кнігі Мікалая Яршова “Агонь і попел”.