Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
13 апреля 2011
Прэзентацыя харчовых вырабаў
Менавіта для забеспячэння гарманічнага функцыянавання ланцужка “вытворца-гандаль-пакупнік” у зале пасяджэнняў райвыканкама была арганізавана прэзентацыя для кіруючых работнікаў раённай спажывецкай кааперацыі і прыватных гандлёвых кропак Лепельшчыны разнастайных харчовых тавараў, якія вырабляюцца прадпрыемствамі Віцебшчыны. Напрыклад, прадстаўнікі вядомага абласнога брэнда “Віцьба” прадэманстравалі свае разнастайныя сокі, соусы, кетчупы, шакаладныя батончыкі і іншыя шматлікія далікатэсы з прапановай устанавіць дзелавыя кантакты і заключыць дагаворы на пастаўку ў гандлёвую сетку.
Аб сваіх адметных па якасці і непаўторных па смаку каўбасных, мясных вырабах расказалі менэджэры Аршанскага мясакамбіната. Цікавым і змястоўным аказаўся дыялог з работнікамі Талачынскага кансервавага завода, Віцебскага і Полацкага вінаробчых заводаў, Віцебскага лікёра-гарэлачнага завода, іншых прадпрыемстваў.
У ходзе арганізаванай прэзентацыі адбыўся ўзаемны абмен меркаваннямі. У прыватнасці, намеснік старшыні райвыканкама Віталь Дзмітрыеў паведаміў, што за першыя два месяцы 2011 года ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года тавараабарот па гораду і раёну ў супастаўных цэнах павялічыўся на 15 працэнтаў. Важна не знізіць набраныя тэмпы. Ён напомніў, што асартымент зараз фарміруюць самі кіраўнікі гандлёвых арганізацый і прыватных магазінаў, таму пакупнікам, безумоўна, павінны прапаноўвацца тавары з Расіі, іншых замежных краін, аднак прыярытэт усё ж павінен аддавацца беларускім таваравытворцам. Была звернута ўвага прысутных на тое, што гандлёвыя кропкі павінны цяпер закрывацца не раней 19 гадзін, каб людзі пасля працы маглі іх наведаць.
Аб выніках праверак расказала галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Лепельскага раёна Галіна Аўдзіевіч. Галоўныя недахопы: продаж харчовых прадуктаў без этыкетак-звестак аб прадпрыемстве, што іх вырабіла; спробы рэалізаваць пратэрмінаваныя тавары; нездавальняючы санітарны стан гандлёвых кропак. Вінаватыя прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Вядучы спецыяліст упраўлення цэнавай палітыкі камітэта эканомікі аблвыканкама Вольга Іванова акцэнтавала ўвагу прысутных на асаблівасцях цяперашняга цэнаўтварэння, захавання дзяржаўнага рэгулявання цэн на сацыяльна важныя тавары.
Намеснік начальніка раённага аддзела статыстыкі Людміла Ефіменка праінфармавала аб зменах статыстычнай справаздачнасці, тэрмінах прадстаўлення звестак.
Мікалай ГАРБАЧОЎ