При отделении срочного социального обслуживания открылась социальная парикмахерская

6 марта 2018

При отделении срочного социального обслуживания открылась социальная парикмахерская

Сёлета пры аддзяленні тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання тэрытарыяльнага цэнтра адкрылася сацыяльная цырульня.

Сёлета пры аддзяленні тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання тэрытарыяльнага цэнтра адкрылася сацыяльная цырульня. Загадчык аддзялення - Юлія Усцінава.Цырульня абслугоўвае пажылых грамадзян — пенсіянераў, інвалідаў, наведвальнікаў тэрытарыяльнага цэнтра і не толькі. Быў абсталяваны адмысловы кабінет у памяшканні тэрытарыяльнага цэнтра. Сваімі сіламі зрабілі рамонт: паклеілі шпалеры, паслалі лінолеум, пафарбавалі столь. КУВП “Бароўка” на бязвыплатнай аснове перадала працоўнае месца цырульніка: рухомы стул, люстэрка, шуфлядку, мыйку ў зборы з крэслам і ў дадатак яшчэ адно крэсла. Астатняе абсталяванне (машынку, нажніцы філіровачныя і прамыя, пярэднік для цырульніка, накідку для кліента і іншае) набылі за кошт арганізацыі. Кошты сацыяльныя, значна ніжэйшыя, чым у іншых цырульнях. Абслугоўвае кліенаў вопытны цырульнік з трыццацігадовым стажам Вольга Мадатава. Раней яна працавала ў КБА, затым — у прыватнай цырульні. За студзень абслужылі дваццаць сем чалавек.

Уладзімір МІХНО.
На здымку: у сацыяльнай цырульні тэрытарыяльнага цэнтра.
Фота аўтара.