“Прыдзвінскія карункі”

20 июля 2012

“Прыдзвінскія карункі”

20 ліпеня, Лепель /Уласн. інф./ Для таго, каб пабачыць цудоўныя харэаграфічныя кампазіцыі, зусім не абавязкова наведваць сталіцу. Творчыя калектывы Лепельшчыны ўжо даўно дасягнулі значнага выканаўчага ўзроўню. Жыхары нашага раёна неаднаразова бачылі яркія выступленні ўзорнага ансамбля танца “Зачаравашкі”, ансамбля танца “Затея” Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў, узорнага ансамбля танца “Лілея” раённага Дома культуры. Сваё сцэнічнае майстэрства і артыстызм удзельнікі трох названых калектываў выявілі на абласным конкурсе імя І.Серыкава, які праходзіў у Віцебску.

У рамках конкурсу ўдзельнікі ўзорнага ансамбля танца “Зачаравашкі” падрыхтавалі шэраг харэаграфічных кампазіцый. Шмат яркіх уражанняў у гледачоў пакінулі танцы “Лебядзінушка”, “Полька”, выкананыя вучаніцамі пятых і шостых класаў. Чацверакласніцы захапілі гледачоў кампазіцыяй “Купальскія кветачкі” і “Закавыркі”. Цёпла сустрэлі гледачы таксама выступленне трэцяга класа ансабля танца “Затея” з кампазіцыяй “Стрыкач”, а таксама ўзорнага ансамбля танца “Лілея” раённага Дома культуры з танцам “Сланечнік”.

Удзельніцы ўзорнага ансамбля танца “Зачаравашкі” падрыхтавалі і шэраг харэаграфічных кампазіцый па-за конкурсам, выступілі ў адной праграмме з з харэаграфічным ансамблем Віцебскага каледжа мастацтваў. Усім падарылі выдатны настрой рускі і яўрэйскі народныя танцы, “Рок-н-рол”, “Кукарэла” і “Дыкселент”.

Выступленні лепельскіх танцораў не толькі вельмі спадабаліся гасцям мерапрыемства, але і атрымалі высокую адзнаку членаў журы.

Узорны ансамбль танца “Зачаравашкі” па выніках конкурсу ўзнагароджаны Дыпломам першай ступені.

Дыплом у адпаведнай намінацыі атрымалі юныя ўдзельнікі ансамбля танца “Затея”. Ансамбль танца “Лілея” ўзнагароджаны Дыпломам у намінацыі “Эстрадны танец з беларускімі матывамі”. Разам з перамогамі юныя артысты прывезлі з сабой шмат станоўчых уражанняў і выдатны настрой.

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ