Прыярытэт дзяржаўнай палітыкі

20 марта 2012

Прыярытэт дзяржаўнай палітыкі

Інфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Шыдлоўскага сустрэлася з навучэнцамі і працоўным калектывам Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа.

 Галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Ніна Скамарошчанка выступіла перад прысутнымі на тэму “Забеспячэнне максмімальна высокай занятасці –- важнейшы прыярытэт сацыяльна-эканамічнай палітыкі беларускай дзяржавы”.

 Паказчык рэгіструемага беспрацоўя дасягнуў максімальнага значэння –- чатыры працэнты –- у 1996 годзе, знізіўся да 1, 77 працэнта ў 2007-ым годзе, да 1, 55 працэнта –- у 2008-ым і да 1, 1 працэнта –- у 2011 годзе.

 Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец снежня ў Лепельскім раёне мінулага года склала 162 чалавекі, што на 23, 6 працэнта менш, чым у снежні 2010 года, –- 212.

 Сярэдні памер дапамогі на аднаго беспрацоўнага ў снежні 2011 года склаў 81270 рублёў.

 Па аператыўных дадзеных, у рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы садзеяння занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2011 год праведзены шэраг актыўных мер на рынку працы: створана 338 працоўных месцаў, на вакансіі, якія меліся, працаўладкавана 754 чалавекі, з із 383 беспрацоўных, на прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі накіравана 95 беспрацоўных. На гэтыя мэты было затрачана 218 мільёнаў рублёў. 17 беспрацоўным былі прадастаўлены субсідыі для арганізацыі ўласнай справы –- 81 мільён. У аплочваемых грамадскіх работах забяспечаны ўдзел 498 чалавек, у тым ліку 150 беспрацоўных, арганізавана часовая працоўная занятасць у свабодны ад вучобы час для 193 чалавек з ліку студэнтаў і навучэнцаў.

 У цяперашні час асабліва востра стаіць праблема працаўладкавання моладзі, многія прадстаўнікі з якой з-за адсутнасці вопыту практычнай работы, а ў шэрагу выпадкаў і кваліфікацыі неканкурэнтаздольныя на рынку працы. Асобы ва ўзросце ад 16 да 29 год складаюць 25, 9 працэнта ўсяго кантынгенту беспрацоўных.
  Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шыдлоўскі, падводзячы вынікі работы інфармацыйна-прапагандысцкай групы, адзначыў, што для будучага спецыяліста вельмі важна ў поўнай меры авалодаць абранай спецыяльнасцю, цвёрда акрэсліць перад сабой мэту і прыкласці максімум намаганняў для яе дасягнення. Усім навучэнцам Аляксандр Аляксандравіч пажадаў поспехаў на шляху да рэалізацыі пастаўленых планаў.

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ