Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
8 апреля 2013
Прысвячалася Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Песня не ведае межаў
Беларусь і Расія, краіны-сёстры… Менавіта так можна справядліва назваць дзве дзяржавы, якія аб’дноўваюць агульная гісторыя, слаўнае мінулае, звычаі і традыцыі, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне. І хоць Беларусь і Расію раздзяляе мяжа, два брацкія народы маюць агульныя рысы -- духоўнае багацце, добразычлівасць, шчырасць і адкрытасць, любоў да творчасці. На працягу дзесяцігоддзяў разам мы спяваем песні, якія ўслаўляюць прыгажосць Радзімы, мужнасць франтавікоў, чысціню шчырых пачуццяў… Мова музыкі аб’ядноўвае пакаленні, збліжае народы.
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі ў нашай краіне заўсёды ператвараецца ў незабыўнае свята. У гэты дзень лепельская зямля сустрэла паважаных гасцей. На сцэне раённага Дома культуры адбыўся канцэрт хора народнага аматараскага аб’яднання “Ветэран” Ушацкага раённага Дома культуры. Было вельмі прыемна, што сярод гледачоў былі не толькі прадстаўнікі старэйшага, а і маладога пакаленняў.
З цёплым прывітаннем і шчырым віншаваннем да гледачоў звярнуўся старшыня Ушацкага раённага Савета ветэранаў Уладзімір Малаткавец. Мілагучнай плынню са сцэны паліліся спевы ў выкананні ўдзельнікаў хору. Пранікнёныя радкі песень паступова раскрывалі перад намі прыгажосць ушацкага краю. Лірычны настрой падарылі гледачам песні “Мая Ушаччына”, “Аб чым шуміш ты, партызанскі бор?”. Узнялі настрой гледачам беларуская народная песня “Марусенька”, “Ты квітней, мой сад”. Як аказалася, сярод самадзейных артыстаў ёсць не толькі здольныя спевакі, а і майстры гумарэсак. Гледачы не маглі стрымаць смех у час выступлення Клаўдзіі Івановай, якая цудоўна прачытала верш “Як на пенсію пайшла…”. Выдатна дапоўнілі сцэнічную дзею спевы Валянціны Лукашонак, Уладзіміра Палінскага, Галіны Жалейкі, Мікалая Собаля. Гумарэску члена Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Тамары Барадзёнак “Памідоры” прачытала Зоя Хвошч. Прыхільна сустрэлі гледачы таксама спевы ў выкананні ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Кацярыны Васілеўскай, Лідзіі Малаткавец, выступленне Галіны Жаланкоўскай. Бадзёрым акордам ліліся звонкія частушкі Кацярыны Васілеўскай. Са сцэны прагучалі добра вядомыя песні, якія на працягу многіх год не страцілі сваёй папулярнасці. Намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Нікіцін выказаў шчырую ўдзячнасць гасцям з Ушач за яркае выступленне і ўручыў кіраўніку хора ветэранаў Інэсе Клімавай Падзячнае пісьмо старшыні Лепельскага райвыканкама Барыса Яфрэмава. Не пашкадаваў цёплых слоў у адрас гасцей старшыня Лепельскага раённага Савета ветэранаў Васіль Майзус. На добрую памяць аб нашым краі Васіль Канстанцінавіч уручыў гасцям Кнігу аб Лепельшчыне. Шчырыя віншаванні ад імя маладога пакалення прагучалі з вуснаў першага сакаратара РК ГА “БРСМ” Таццяны Шчэрбач, якая падарыла кіраўніку хору прыгожы букет кветак. Святлана СІЛЬВАНОВІЧ