Прызыў на ваенную службу

7 марта 2012

Прызыў на ваенную службу

 На падставе Закона Рэспублікі Беларусь “Аб воінскім абавязку і вайсковай службе” і ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта РБ ад 7 лютага 2012 года №46 “Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу ў лютым-маі 2012 года” раённы выканаўчы камітэт вырашыў правесці ў лютым-маі 2012 года прызыў грамадзян мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і не маючых права на адтэрміноўку, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, страціўшых права на адтэрміноўку, і пражываючых на тэрыторыі раёна, на тэрміновую ваенную службу.

Грамадзянам 1994 года нараджэння, якім на 31 мая 2012 года спаўняецца 18 гадоў і не маючых адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзянам старэйшых прызыўных узростаў, страціўшых права на адтэрміноўку і не атрымаўшых персанальную павестку аб яўцы на мерапрыемствы прызыву, неабходна з’явіцца ў ваенкамат па адрасе: г. Лепель, вул. Калініна, 74, кабінет №8 з 27 лютага па 10 мая 2012 года да 9 гадзін, маючы з сабой дакументы, якія засведчваюць асобу.

 Васіль ШАПКА,
ваенны камісар Лепельскага ваенкамата