Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
2 августа 2012
Пшаніца на Цаліне
2 жніўня, Лепель /Уласн. інф./ На палях ААТ “Лядна” вядзецца масавая ўборка каласавых збожжавых культур. У нядзелю ўжо а дзясятай раніцы пачало прыпякаць, пяць камбайнаў выправіліся з мехдвара гаспадаркі на поле пад назвай Цаліна. Калісьці прасторы ад лядненскай Слабодкі да возера Азерцы былі забалочаныя, парослыя кустоўем ды чэзлым лесам, і называліся яны Лядамі. Вяскоўцы з тых Лядаў мелі карысці няшмат, хіба што алешнік секлі на дровы. У канцы 50-ых – пачатку 60-ых гадоў на масіве правялі меліярацыю, кустоўе выкарчавалі і атрымалася самае шырокае ў гаспадарцы поле, каля ста гектараў, за што ў народзе і празвалі яго Цаліною.
Па адным камбайны пад’язджаюць да ўскрайку поля. Дні тры таму на ім праводзілі пробнае камбайнаванне, абжалі па перыметры, намалацілі са тры бункеры. З кабін выходзяць Сяргей Маліноўскі, Віктар Акуліч, Аляксандр Багдановіч, падыходзіць галоўны аграном “Лядна” Уладзімір Кудзін, завязваецца гутарка. Асноўная тэма – як лепей адбіваць новую загонку, бо тут ёсць участак з элітнымі пасевамі, якія патрэбна пакінуць на насенне. Адно несумненна – кожны шчыра балее за даручаную справу, стараецца адпрацаваць на вынік.
Пяць камбайнаў за дзень зжалі прымеркаваныя да ўборкі 80 гектараў пшаніцы, пакінулі толькі гектараў 20 эліты на насенне, сажнуць іх крыху пасля. Намалацілі больш 300 тон збожжа пшаніцы.
Сярэдняя ўраджайнасць атрымалася каля 38 цэнтнераў з гектара.
Васіль МАТЫРКА