Птушыныя наваселлі

14 апреля 2014

Птушыныя наваселлі

Лепшы праект птушынага “жылля” ў Міжнародны дзень птушак выбіралі ў Бярэзінскім біясферным запаведніку. У рамках акцыі “Птушыная вясна” юныя эколагі прапановалі свае ідэі “кватэр” для братоў нашых меншых.

Лепшы праект птушынага “жылля” ў Міжнародны дзень птушак выбіралі ў Бярэзінскім біясферным запаведніку. У рамках акцыі “Птушыная вясна” юныя эколагі прапановалі свае ідэі “кватэр” для братоў нашых меншых. Перамог праект навучэнцаў трэцяга класа Домжарыцкай сярэдняй школы. Чакаць часу для яго рэалізацыі не сталі, а тут жа пачалі будаваць сінічнік “Хатка для сяброў”. Ужо ў хуткасці новыя сінічнікі на дрэвах дэндрапарка былі гатовы сустракаць птушыных “навасёлаў”.