Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
16 сентября 2013
Пульс
Рэйтынг папулярнасці
Жыхарамі горада і раёна, прадпрыемствамі і ўстановамі аформлена падпіска на 1600 найменняў газет і часопісаў, а улічваючы тыя перыядычныя выданні, якія раней ужо былі выпісаны адразу на паўгода, іх колькасць у цэлым складае сем тысяч экземпляраў. Па-ранейшаму найбольшай папулярнасцю карыстаецца раённая газета “Лепельскі край”.
Водазабеспячэнне Цэнтральныя лініі водаправода фінансуюцца з дзяржаўнага бюджэта і толькі падводы, падключэнні да дамоў і кватэр – за кошт іх уласнікаў. На выкананне гэтых работ распрацоўвае праектна-каштарысную дакументацыю камунальнае ўнітарнае прадпрыемства “Праектна-архітэктурнае бюро горада Лепеля і раёна”. Зроблены праекты на водазабеспячэнне вуліц Дэпаўская, Першамайская, Чапаева, Сянная, Залінейная і іншыя.
У стадыі праектавання Рыхтуюцца праекты для мадэрнізацыі цялятніка пад даільную залу на малочна-таварнай ферме аграгарадка Горкі і па рэканструкцыі падобнай фермы ў аграгарадку Слабада, дзе буйную рагатую жывёлу мяркуецца перавесці на бяспрывязнае ўтрыманне.
М.АЗЁРНЫ.