Пульс

4 октября 2013

Пульс

На вуліцы Гагарына ідзе мадэрнізацыя будынка ЦБП №211 ААТ “ААБ Беларусбанк” з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі.

Мадэрнізацыя будынка

На вуліцы Гагарына ідзе мадэрнізацыя будынка ЦБП №211 ААТ “ААБ Беларусбанк” з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі. Па яго  перыметру ўжо знята са сцен пашкоджаная абліцовачная плітка. Для выканання рамонтных работ падвезены неабходныя будаўнічыя матэрыялы. Пры гэтым праводзімая мадэрнізацыя ніколькі не перашкаджае дзейнасці банкаўскай установы, паколькі яе супрацоўнікі і кліенты могуць бесперашкодна ўваходзіць у будынак.

                Рыхтуецца да адкрыцця магазін

 
У падсобным памяшканні гаражоў па вуліцы Партызанская, 12, вядуцца работы па абсталяванню магазіна па продажу аўтазапчастак і іншых тавараў. Тут ужо зманціраваны сталы і стэлажы для размяшчэння прадаваемай прадукцыі. Устаноўлены новыя, сучасныя ўваходныя дзверы, пабудаваны прыгожы ганак. Вядуцца работы па асфальтаванню падыходаў да магазіна, у тым ліку завяршаецца ўкладка пліткай дарожкі, якая вядзе ў гандлёвую кропку.